Мікалай Шчорс (, Новы Свержань, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — , Даўнт-Мора, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Брат Барыса і Ігара Шчорсаў. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 г. у в. Новы Свержань Мінскага павета ў Расійскай імперыі (сёння — Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Васіля і Сафіі Шчорсаў. Меў братоў — Барыса і Ігара.

Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, у 1935—1937 гг. старшыня Беларускага студэнцкага саюза. У 1939 г. выехаў у Варшаву, з 1940 г. старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве. Кіраўнік г.зв. «групоўкі Шчорса», якая цесна супрацоўнічала з нямецкім абверам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасць стварыць беларускую дзяржаву пад нямецкім пратэктаратам. На пасяджэнні беларускага актыву ў Берліне 19 чэрвеня 1941 г. выбраны старшынёй Беларускага нацыянальнага цэнтра, які разглядаўся як урад будучай Беларусі. Аднак праз тры тыдні, пасля наведвання Беларусі, адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. Вярнуўся ў Варшаву, дзе цягам пяці гадоў узначальваў Беларускі камітэт. У 1941 г. дзякуючы Шчорсу мітрапаліт ПАПЦ Дзяніс пагадзіўся высвяціць беларускіх епіскапаў для будучай БАПЦ.

З восені 1944 г. у Германіі. 5 мая 1946 г. прымаў удзел у I з’ездзе беларускіх праваслаўных вернікаў у Рэгенсбургу, на якім быў абраны яго старшынёй. Прымаў удзел у пасяджэнні XI Пленуму БЦР 24 верасня 1945 г. (Эшэрсбекен, пад Вюрцбургам), дзе было прынята рашэння часова прыпыніць дзейнасць БЦР. У 1946—1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб'яднанне, падтрымаў аднаўленне Беларускай цэнтральнай рады: другі віцэ-прэзідэнт (9 мая 1948—1952 гг.).Гардзіенка, 2009, с. 18, 26-27

З 1949 г. жыў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку. У 1950—1951 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК), ініцыятар стварэння Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, яго першы старшыня (1951—1955 гг.). У 1951 г. М.Шчорс дамагаўся ад Дзярждэпартамента ЗША ўвядзення беларускіх перадачаў на радыёстанцыі «Голас Амерыкі»:

7 жніўня 1955 г. на пасяджэнні Міжарганізацыйнай нарады прадстаўнікоў беларускіх арганізацый штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі, Мікалай Шчорс нечакана для ўсіх заявіў пра тое, што пакідае пасаду старшыні БККА. Сыход тлумачыўся рознымі няўдачамі, найперш невыкананнем галоўнай мэты статуту БККа — аб’яднанне ўсёй беларускай эміграцыі. Доктар Шчорс разумеў, што дасягнуць пэўных прэферэнцый ад амерыканскіх уладаў, не маючы супольнай арганізацыі, не магчыма. На пасяджэнні ўправы БККА 21 жніўня 1955 г. грамадскія дзеячы звярнуліся да М.Шчорса з просьбай застацца на пасадзе старшыні, прынамсі фармальна, да часу правядзення II Кангрэсу беларусаў Амерыкі:

Мікалай Шчорс пагадзіўся на просьбу членаў арганізацыі. У 1956 г. ён зрабіў чарговую спробу аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША, гэтым разам навязаўшы кантакты непасрэдна з БАЗА. Ім быў распрацаваны статут будучай агульнай арганізацыіМерляк К. Дзейнасць Кастуся мерляка на эміграцыі: Праніклівасць і практычны падыход. — Нью-Ёрк, 1992. — С. 147.. Аднак у чарговы раз спробы аб’яднання правалілася. Прыхільнікі БЦР, якія не жадалі ні з кім аб’ядноўвацца зрабілі закіды Шчорсу. У органе БЦР у Амерыцы — газеце «Беларускае слова» (Кастрычнік 1958 г. № 2 (3)) з’явіўся артыкул «Дарэмныя намаганьні» А.АркеяМяркуючы з стылістыкі, пад псеўданімам А. Аркей выступіў старшыня Выканаўчага органу БЦР Аркадзь Арэхва. Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 112. Аркей абвінаваціў Шчорса, што ён звязаўся з «крывіцкім рухам», які ёсць не беларускім у сутнасці, у чужой агентурай.

У 1955 г. разам з Ю. Сабалеўскім, М. Паньковым, І. Касяком, В. Чабатарэвічам, Л. Савёнкам, Л. Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі.

У 1953 г. узначаліў створаную 14 кастрычніка 1951 г. (Нью-Ёрк) арганізацыю паняволеных народаў Расіі «Клуб Праметэй». Мікола Шчорс як дэлегат БККА і БЦР прымаў удзел у слуханнях падкамісіі замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША 15 ліпеня 1953 г.Таксама прымалі ўдзел: адмірал Г.Менц, старшыня Украінскага кангрэсавага камітэта Амерыкі прафесар Леў Дабранскі, доктар Менінг, доктар А.Граноўскі, доктар Раман Смаль-Стоцкі, доктар М.Пап, доктар І.Рэшэтар — усе, акрамя адмірала Менца, украінцы. пра рэзалюцыю № 58 аб навязванні непасрэдных дыпламатычных стасункаў ЗША з БССР і УССР. Мікола Шчорс заўважаў:

Мікалай Шчорс даводзіў, што ўхваленне рэзалюцыі будзе карысным як ЗША, так і Беларусі з Украінай, бо найперш аслабіць савецкую прапагандуГардзіенка, 2009, с. 94:

Мікалаю Шчорсу таксама належала ініцыятыва супрацоўніцтва БККА са Спецыяльнай камісіяй даследавання бальшавіцкіх рэпрэсій у дачыненні нерускіх народаў СССР (камісія кангрэсмена Чарльза Керстена). У 1954 г. ён наведаў камісію з дакументамі, якія пацвярджалі рэпрэсіі з боку камуністычнай Масквы ў дачыненні беларускага народа. Да дакументаў былі далучаны адмыслова напісаныя ўспаміны сведкаў і ахвяр рэпрэсій у СССР і матэрыялы з гісторыі Беларусі, напісаныя Л.Галяком, М.Шчорсам, І.Касяком.

14 снежня 1958 г. М.Шчорс разам з Я.Станкевічам стварылі Беларуска-амерыканскі саюзКіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1994. — С. 178.. Даволі хутка М.Шчорс зразумеў марнасць сваіх аб’яднаўчых высілкаў і канчаткова адышоў ад актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці, з’ехаў у памежны з Канадай Плацбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі хірургаў. Мікалай Шчорс займаўся дабрачыннай дзейнасцю: быў адным з асноўных фундатараў падчас пабудовы царквы ў Саўт-Рыверы, ахвяраваўшы 6,5 тысяч долараў. Кожны год на 25 Сакавіка Мікалай Шчорс прыжджаў у Саўт-Рывер, каб адзначыць з землякамі Дзень незалежнасці БНР. Пасля выхаду на пенсію пераехаў у Фларыду.

Працы М. Ш. [Шчорс, Мікалай]. Загінуў, каб жыла Беларусь // Беларуская думка. — 1992. — № 37. — С. 30.Пра 50-я ўгодкі забойства кс. В.Гадлеўскага М. Ш. [Шчорс, Мікалай]. Над сьвежаю магілаю // Беларуская думка. — 1964. — № 6. — С. 38 — 30.Некралог па Віктару Чабатарэвічу Панямонскі М. [Шчорс, Мікалай]. Аб’еднаньне расейскай эміграцыі, а паняволеныя Масквою народы? // Беларуская трыбуна [Нью-Ёрк]. — 1951. — № 5 (8). — 30 верасьня. — С. Панямонскі М. [Шчорс, Мікалай]. За дзесяць год (Блескі й цені беларускага грамадзкага жыцьця ў З. Г. Амэрыкі) // Беларуская думка. — 1960. — № 1. — Кастрычнік. — С. 9 — 14. Шчорс, М. Беларускі студэнцкі саюз // Полацак. — 1994. — № 2 (32). — С. 27 — 28.

Літаратура Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16)

Сьв. памяці др. Мікалай Шчорс // Беларуская думка. — 1996. — № 41. — С. 34.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новым Свержані Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза Катэгорыя:Члены Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі Катэгорыя:Постаці БАПЦ Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм