__NOTOC__
16 кастрычніка — дзвесце восемдзесят дзевяты (дзвесце дзевяносты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1555: Паводле загаду англійскай каралевы Марыі І (Крывавай Мэры) спалены за ерась пратэстанцкія біскупы Лондана і Вочэстара. 1793: Пакарана смерцю каралева Францыі Марыя-Антуанэта, жонка Людовіка XVI. 1840: Новая Зеландыя абвешчаная брытанскай калоніяй. 1923: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея. 1929: Утворана Таджыкская ССР. 1943: Створана першае ў СССР Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча (Тбіліскае). 1945: Заснавана газета «Süddeutsche Zeitung». 1946: Выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў. Пакараны смерцю: Іяхім фон Рыбентроп, Вільгельм Кейталь, Эрнст Кальтэнбрунер, Альфрэд Розенберг, Ганс Франк, Вільгельм Фрык, Юліус Штрэйхар, Фріц Заўкель, Альфрэд Ёдаль, Артур Зэйс-Інкварт. 1964: Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі. 1978: Караль Вайтыла абраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ. 1982: Дзяржсакратар ЗША Дж. Шульц сказаў, што яго краіна выйдзе з ААН, калі з яе выключаць Ізраіль. 1988: На цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла «Рабыня Ізаўра» — першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні. 2024: Адкрыўся для наведвальнікаў Вялікі Егіпецкі музей у Гізе. 2024: Ізраільскай арміяй забіты Ях’я Сінвар, лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.
Нарадзіліся 1430: Якаў II, кароль шатландскі. 1708: Альбрэхт фон Галер, швейцарскі фізіёлаг. 1815: Фрэнсіс Лабак, губернатар Тэхаса. 1854: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар. 1874: Ота Мюлер (мастак). 1884: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (пам. 20.10.1942). 1886: Давід Бен-Гурыён, адзін з лідараў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля. (пам. 1973). 1888: Юджын О'Ніл, амерыканскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1936 года (пам. 1953). 1890: Майкл Колінз, ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч (пам. 22.8.1922). 1894: Машэ Шарэт, 1-ы міністр замежных спраў Ізраіля 1921: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр. 1927: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 13.4.2015). 1948: Яўген Сямашка, беларускі журналіст, гісторык. 1954: Карына Харфух, нямецкая актрыса. 1957: Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменнік. 1959: Эркі-Свен Цюйр, эстонскі кампазітар. 1983: Ларын, шведская спявачка. 1983: Мадлен Нгона Мані, камерунская футбалістка.
Памерлі
1553: Лукас Кранах Старэйшы, нямецкі мастак 1621: Ян Пітэрсзан Свелінк, нідэрландскі кампазітар 1628: Франсуа Малерб, французскі паэт 1793: Марыя Антуанета, каралева французская 1879: Сяргей Салаўёў, рускі гісторык (нар. 1820) 1981: Машэ Даян, ізраільскі дзяржаўны і ваенны дзеяч 1988: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт 2003: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 2007: Дэбора Кер, брытанская актрыса 2008: Дагмар Нормет, эстонская пісьменніца 2019: Джон Торэнс Тэйт, амерыканскі матэматык 2022: Юры Арак, эстонскі мастак 2023: Марці Ахцісаары, Прэзідэнт Фінляндыі (1994—2000), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень харчавання (з 1945 года). ЗША: Дзень боса (святкуюць з 1958 года).
К16