Васіль Іванавіч Качалаў (сапраўднае прозвішча — Шверубовіч, 30.1(11.2).1875, Вільня — , ) — савецкі акцёр, народны артыст СССР (1936).

Біяграфія Нарадзіўся 30 студзеня (11 лютага) 1875 года ў Вільні ў сям’і святара. Па паходжанні беларус.

Студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта займаўся ў тэатральным гуртку. Працаваў у Тэатры А. С. Суворына (Пецярбург, 1896-97), Таварыстве М. М. Барадая (Казань, Саратаў, 1897—1900). З 1900 — у трупе Маскоўскага Мастацкага тэатра. Качалаў валодаў выключнай артыстычнасцю, велізарным сцэнічным абаяннем, рэдкім па музычнасці голасам.

Качалаў выступаў на эстрадзе з выкананнем вершаў і прозы, а таксама літаратурна-музычных і драматычных кампазіцый (аўтарам якіх быў ён сам), граючы часам сцэны з удзелам некалькіх персанажаў — з «Юлія Цэзара», «Гамлета» Шэкспіра, «На дне» Горкага і інш.

Памёр 30 верасня 1948 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды Заслужаны артыст РСФСР (1924), народны артыст РСФСР (1927), народны артыст СССР (1936), Сталінская прэмія 1 ступені (1943), два ордэны Леніна, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Літаратура

Катэгорыя:Майстры мастацкага слова Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай гімназіі Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках