Джон Уільям Сноў (; нар. , Таліда, штат Агая, ЗША) — амерыканскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч. Былы міністр фінансаў ЗША. Быў прызначаны на гэтую пасаду ў пачатку 2003 года прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, паабяцаў удвая скараціць дзяржаўны доўг. Праз некалькі гадоў пасля прызначэння Сноў уступіў у канфлікт з адміністрацыяй Буша з-за эканамічнай палітыкі, якая праводзілася ёю. Вясной 2006 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША