Спірэя дубраўкалістая (Spiraea chamaedryfolia) — від кветкавых раслін роду сямейства . Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна і меданос.
Апісанне Марозаўстойлівы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Цвіце ў маі—чэрвені, плоданасіць у ліпені—жніўні.
Лісце шырокадаўгавата-яйкападобнае, востраканцовае, ля асновы закругленае або клінавата звужанае, край да сярэдзіны суцэльны, а бліжэй да заканчэння пласцінкі двойчы пільчаты. Даўжыня ад 3,5 см да 4,5 см. Верхні бок лісця ярка-зялёнага колеру, ніжні — шызы.
Белыя кветкі сабраны ў 6—20-кветкавыя шчыткападобныя суквецці. Кветаножкі голыя.
Плады — голыя лістоўкі, якія змяшчаюць дробнае, плоскае, карычневае, крылатае насенне.
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Спірэя Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе