Журуа́ () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Перу і Бразіліі, правы прыток ракі Амазонка.

Даўжыня ракі 3280 км. Плошча вадазбору 224 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8—9 тыс. м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Перу, у перадгор’ях Перуанскіх Андаў. Сярэдняе і ніжняе цячэнне па Амазонскай нізіне. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Паводкі адбываюцца снежні—маі. Галоўны прыток — рака Тарауака (правы). Суднаходная ад горада Крузейру-ду-Сун.

Крыніцы

Літаратура  — С. 453.

Спасылкі Журуа // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Juruá River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Акры Катэгорыя:Рэкі Амазонаса Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Прытокі Амазонкі