Боян Дубаіч (; нар. ) — сербскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў сербскім клубе «Інджыя», дзе гуляў у асноўным у другім дывізіёне. У 2010 годзе на правах арэнды гуляў таксама за клуб «Раднічкі» (Сомбар). У сезоне 2010/11 правёў за «Інджыю» чатыры матчы ў сербскай Суперлізе.

З 2013 па 2016 год выступаў у другім дывізіёне Швейцарыі — спачатку ў «Лугана», пазней быў арандаваны клубам «Ле-Мон» і праз паўгады перайшоў у яго склад на трывалай аснове. Усяго правёў у Чэлендж-лізе 76 матчаў і забіў 12 галоў. У другой палове 2016 года гуляў за тайландскі клуб «Сісакет», аднак у канцы года пакінуў яго ў якасці свабоднага агента.

У студзені—лютым 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але беспаспяхова. У сакавіку 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»Сербский нападающий Дубаич стал игроком "Городеи". З цягам часу замацаваўся ў аснове беларускай каманды і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018"Городея" продлила контракты с Дубайичем и Башиловым. Па выніках чэмпіянату 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з мая вярнуўся ў стартавы склад. У кастрычніку і лістападзе ў двух матчах запар (супраць «Смалявічаў» і «Мінска») адзначаўся хет-трыкамі.

У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭБоян Дубайич сменил "Городею" на БАТЭ. У пачатку сезона 2019 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўмы, аднак паступова заваяваў месца ў складзе. У сезоне 2020 страціў месца ў складзе. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клубБАТЭ расстался с Дубайичем.

У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ»Боян Дубайич стал игроком "Актобе", а ў ліпені 2021 года перабраўся ў кіпрскі «Эносіс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22, пасля чаго завяршыў кар’еру.

З верасня 2022 года стаў футбольным агентам. У студзені 2023 года прывёз у БАТЭ сербскага паўабаронцу Сеада Ісламавіча.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі: 2020 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Інджыя Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Сомбар Катэгорыя:Ігракі ФК Лугана Катэгорыя:Ігракі ФК Ле-Мон Катэгорыя:Ігракі ФК Сісакет Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні