Вуліца Таманяна () — пешаходная вуліца ў Ерэване, Арменія. Размешчана ў Цэнтральным раёне Кентрон і злучае Ерэванскі Каскад на поўначы з вуліцай Маскавян на поўдні. Сваю назву вуліца атрымала ў гонар галоўнага архітэктара Ерэвана Аляксандра Таманяна. Помнік Таманяну стаіць у пачатку вуліцы з 1974 годаЕреванский Каскад — живая история // «Ереван. XX век» .
Палажэнне вуліцы Вуліца Таманяна фактычна ўяўляе сабою працяг Паўночнага праспектаЕреван. Стройздат, 1968.
Яна адыходзіць на поўнач ад вуліцы Московян, перасякае вуліцу Ісаакяна і сканчаецца ў Ерэванскага Каскада. Вуліца Таманяна мае даўжыню каля 200 м і шырыню каля 55 м.
Гісторыя Вуліца Таманяна была запраектавана яшчэ ў генеральным плане 1924 года, як частка Паўночнага каскада, які павінен быў звязаць цэнтральную і паўночную часткі горада. Вуліца была сфармавана да 1960-х гадоў, ансамбль Каскада быў завершаны пазней. Вуліца была вырашана ў выглядзе бульвара з басейнамі, фантанамі і кветнікамі. У яе пачатку з боку Тэатральнай плошчы былі пабудаваны два 9-павярховыя дамы-вежы (архітэктары А. Бабаджанян і В. Гусян).
Славутасці
У самым пачатку вуліцы знаходзімся помнік архітэктару Аляксандру Таманяну, выкананы ў 1974 годзе па праекце скульптара А. Аўсепяна і архітэктара С. Петрасяна. Аляксандр Таманян намаляваны такім, што абперся на доўгі прамавугольны каменны блок, што стаіць на двух невялікіх блоках. Па словах скульптара помніка, «левы камень — гэта старая архітэктура, правы — новая, а вялікі архітэктар перакідае мост паміж гэтымі двума перыядамі і з яго дапамогай стварае новую архітэктуру і чыніць нашу сталіцу».
Уздоўж вуліцы размешчаны сад «скульптуры Гафесчана» пры Цэнтры мастацтваў Гафесчана. Сканчаецца вуліца ўсходамі комплексу Каскада.
Сад скульптур быў адкрыты на вуліцы ў 2009 годзеСад «Скульптуры Гафесчяна» откроется 7 ноября // panorama.am. У ім выстаўлены працы многіх вядомых мастакоў. Сярод іх некалькі твораў калумбійскага скульптара Фернанда Батэра: «Котка», «Рымскі воін» і «Жанчына, што курыць цыгарэту».
На вуліцы Таманяна таксама знаходзіцца «Музей рускага мастацтва».
На вуліцы размешчана мноства кафэ, крам, бараў, рэстаранаў і пабаў.
Галерэя
Літаратура Երևան քաղաքի հասցեների տեղեկատու, Երևան, 1983, էջեր 369—506, Երևան քաղաքի փողոցների անվանումները Սերգեյ Ավագյան, Երևանի փողոցները, Երևան, «ՎՄՎ-ՊՐԻՆՏ», 2010—272 էջ։
Катэгорыя:Вуліцы Ерэвана