Airbus Defence and Space з’яўляецца падраздзяленнем Airbus Group, адказным за абаронную і аэракасмічную прадукцыю і паслугі. Падраздзяленне было сфарміравана ў студзені 2014 года падчас карпаратыўнай рэструктурызацыі European Aeronautic Defence and Space (EADS), і складаецца з былых падраздзяленняў Airbus Military, Астрыум, і Сassidian.

Кампанія Airbus Defence and Space прысутнічае ў дзясятках краін на шасці кантынентах.

Гісторыя 31 ліпеня 2013 года, кампанія European Aeronautic Defence and Space (EADS) абвясціла пра тое, што збіраецца змяніць сваю назву на Airbus Group да канца года, і што падраздзяленні Astrium, Сassidian і Airbus Military будуць аб’яднаны ў новую кампанію: Airbus Defence and Space.

У студзені 2014 года матчына кампанія EADS была ператворана ў Airbus Group з трыма даччынымі кампаніямі: Airbus Defence and Space, Airbus і Airbus Helicopters.

Арганізацыя міні|Офісы кампаніі Airbus Defence and Space у Мадрыдзе (Іспанія). Кампанія Airbus Defence and Space у наш час працуе ў 4 кірунках: Ваенныя самалёты Касмічныя сістэмы Электроніка Сувязь, разведка і ахова

Ваенныя самалёты міні|А400М у палёце падчас Royal International Air Tattoo (Міжнародны авіяцыйны паказ баявой авіяцыйнай тэхнікі) 2010 года Airbus A330 MRTT Airbus A400M Atlas CASA C-212 Aviocar CASA/IPTN CN-235 EADS CASA C-295 Eurofighter Typhoon

Касмічныя сістэмы Аўтаматычны міжарбітальны транспартны апарат Еўрапейскі касмічны карабель Арыён Каламбус (модуль МКС) Арыян (сямейства ракет) Eurostar (спадарожнікавая платформа) Марсаход Экзамарс Ракетныя рухавікі: HM7B, Aestus, Vinci, Vilcain  Гідразін высокай чысціні (HYPU)

Падраздзяленні Асноўныя падраздзяленні European Airbus Defence and Space размешчаны: у Германіі — Бакнанг, Берлін, Брэмен, Іменштад-ам-Бодэнзэе, Іена, Кіль, Кобленц, Кёльн, Лампальдсгаўзен, Манхінг, Отабрун, Оберкохен, Патсдам, Ростак, Зульцбах, Траўэн, Вецлар, Ульм і Унтэршлайсгайм у Францыі — Эланкур, Велізі, Ле Мюро, Бардо, Тулуза і Куру у Аб’яднаным каралеўстве — Ньюпарт, Портсмут і Стывенідж у Іспаніі — Хетафэ, Мадрыд і Севілья у Італіі — Рым і Патэнца у Паўднёвай Афрыцы — Айрыні

У студзені 2014 года матчына кампанія EADS была ператворана ў Airbus Group з трыма даччынымі кампаніямі: Airbus Defence and Space, Airbus і Airbus Helicopters.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Аэракасмічныя кампаніі Катэгорыя:Airbus