Алена Валер’еўна Брава (нар. , ) — беларуская журналістка, празаік.

Біяграфія Нарадзілася ў Барысаве ў сям’і служачых. Скончыла спецыялізаваную школу з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы з залатым медалём, затым факультэт журналістыкі БДУ. З 1987 па 1989 гады працавала ў барысаўскай раённай газеце, затым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 годзе да 2016 года працавала ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства», апошнім часам намеснікам галоўнага рэдактара. З 2019 года — рэдактар аддзела часопіса «Алеся».

Творчасць Вершы пачала пісаць у школьныя гады, дэбютавала імі ў 1982 годзе ў барысаўскай раённай газеце. Юнацкія вершы пазней аб’яднаны ў зборнік «На глыбіні каранёў» (2002), выдадзены ў Барысаве. Першы празаічны твор — аповесць «Бязлітасны мой воін» (2001, часопіс «Крыніца»). Уражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра пакладзены ў аснову аповесці «Каменданцкі час для ластавак», якая прынесла пісьменніцы вядомасць і ўвайшла ў аднайменны зборнік прозы («Мастацкая літаратура», серыя «Дэбют», 2004). Аўтар апавяданняў «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя», «Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю — святло», «Рай даўно перанаселены» і рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігу прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), аповесці «Дараванне», якая выйшла на беларускай, рускай і нямецкай мовах («Звязда», 2013)Студзенка Т. Дараванне супраць кампрамісу  // zviazda.by, 19.09.2013, 17:10, рамана «Садомская яблыня» («Галіяфы», 2018).

Асобныя творы перакладаліся на нямецкую, польскую мовы.

Бібліяграфія

Кнігі «Каменданцкі час для ластавак»: аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 183 с. «Рай даўно перанаселены»: раман, аповесці, апавяданні / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы, 2012. — 276 с. «Любовь в тени казарм Монкада»: повесть, рассказ / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2012. — 158 с. «Представление в черном театре»: рассказы / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2012. — 94 с. «Имя Тени — Свет»: повести, рассказы / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2012. — 360 с. «Менада и ее сатиры»: роман / Алена Брава (перевод с белорусского автора). — Нью-Йорк, Franc-Tireur USA, 2013. — 212 с. «Дараванне/Прощение/ Vergebung»: аповесць / Алена Брава; пер. на ням. мову Андрэ Бёма. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 208 с. «Садомская яблыня»: раман / Алена Брава. — Мн.: Галіяфы, 2018. — 336 с.

Прызнанне

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2004) за кнігу «Каменданцкі час для ластавак». Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі «Silver Bullet»(«Сярэбраная куля») выдавецтва «Franc-Tireur USA» (ЗША) за 2013 год за кнігі «Каханне ў ценю казармаў Манкада», «Менада і яе сатыры», «Спектакль у чорным тэатры», якія выйшлі ў гэтым выдавецтве ў 2012—2013 гадах.

Літаратура Менада і яе сатыры / Алена Брава // Маладосць. — 2008. — № 9. — С. 24—56. Калита И. В. Поколенческая идентичность (Новая литература на перекрестке современности) // North American, European and Russian literature: modern problems of study. CIBUNET Publishing Monograph Series No. 2, Ed. by M. Asper. — New York, CIBUNET Publishing, 2013. — 52 p. ISBN 978-1-940260-11-2, p. 3-22. Жанна Капуста. Вяртанне смаку чытання  — эл. рэсурс bookster.by Жаночае цела ў тэкстах сучасных беларускіх пісьменніц  — эл. рэсурс «Гендерный маршрут»

Спасылкі http://brava-alena.livejournal.com/ — блог А. Брава ў ЖЖ Кнігі А. Брава на Kamunikat.org Літанкета А. Брава на Радыё Свабода

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў