Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii . Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выставе Electronic Entertainment Expo. Гісторыя Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года . Гульнявы кантролер Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус. Тэхнічныя характарыстыкі працэсар: IBM Power 750 «Espresso» (1,24 ГГц) памяць: аператыўная — 2 ГБ (флэш-памяць 8 ГБ) відэасістэма: чып AMD RV770 (550 МГц) энергаспажыванне: 75 Вт дыскі: Wii U Optical Disc (25 ГБ) іншае: Bluetooth 4.0 габарыты: вышыня 4,6 см, шырыня 26,7 см, даўжыня 17,3 см; маса — 1,5 кг інтэрнэт браўзер: NetFront Browser NX v2.1 Хітовыя гульні Mario Kart 8 New Super Mario Bros. U Super Mario 3D World Гл. таксама PlayStation 4 Xbox One

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гульнявыя прыстаўкі Катэгорыя:Nintendo Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе