Дональд Вёрджыл Блут (Donald Virgil Bluth; , Эль-Паса) — амерыканскі аніматар і рэжысёр мультыплікатар, уладальнік студыі. Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў «Сакрэт пацукоў» (1982), «Анастасія» (1997). Да мноства яго фільмаў іншыя рэжысёры пазней здымалі сіквелы.

Біяграфія У 1979 годзе разам з Гары Голдмэнам і Джонам Памероем пакінуў кампанію The Walt Disney Company і заснаваў уласную студыю ў Ірландыі. Сярод вядомых рэжысёраў, якія лічылі сябе вучнямі Дона Блута, — Том Мур. У 1980-х гг. здымае шэраг мультфільмаў, якія прыносяць яму вядомасць. Але ў 1990-х гг. чарговыя мультфільмы яго студыі збіраюць маленькую касу і атрымліваюць негатыўныя водгукі крытыкаў. Усё гэта, у камплекте з канкурэнцыяў з боку Дыснея, які ў той час перажываў перыяд творчага адраджэння, прывяло да закрыцця мультыплікацыйнай студыі Дона Блута і Гары Голдмэна.

Фільмаграфія Pete's Dragon (1977, рэжысёр анімацыі) The Small One (1978, кароткаметражны фільм) Banjo the Woodpile Cat (1979, кароткаметражны фільм) The Secret of NIMH (1982) Dragon's Lair (1983, відэагульня) Space Ace (1984, відэагульня) An American Tail (1986) The Land Before Time (1988) All Dogs Go to Heaven (1989) Dragon's Lair II: Time Warp (1991, відэагульня) Rock-a-Doodle (1991) Thumbelina (1994) A Troll in Central Park (1994) The Pebble and the Penguin (1995) Anastasia (1997) Bartok the Magnificent (1999) Titan A.E. (2000) Gift of the Hoopoe (2009, short film) Dragon's Lair: The Movie (TBA)

Спасылкі Афіцыйны сайі Школа аніматараў online

«Несостоявшийся Дисней» — артыкул па біяграфіі дона Блута.

Катэгорыя:Рэжысёры ЗША Катэгорыя:Рэжысёры мультыплікацыі