Allium moly вядомы таксама пад назвамі Golden Garlic (залаты часнок) і Lily Leek — шматгадовая расліна сямейства Цыбулевыя.

Батанічнае апісанне

Сцёблы вышынёй 15-30 см з паўшарападобнымі або плоскімі суквеццямі-парасонамі дыяметрам да 7 см, якія складаюцца з буйных (дыяметрам 1 см) жоўтых зоркавых кветак. Цыбуліна шарападобная, дыяметрам да 2,5 см. Лісце ланцэтнае, шырокае, плоскае, шызага колеру. Цвіце ў чэрвені.

Выкарыстанне

Цыбуліна гэтай расліны ядомая, мае моцны часнаковы пах. Расліна таксама выкарыстоўваецца ў медыцынскіх і дэкаратыўных мэтах. У дзікім выглядзе расце ў асноўным у Іспаніі і паўднёвай Францыі.

Класіфікацыя

Таксанамічная схема

Літаратура Грау Ю. Дикорастущие лекарственные растения. — М.: ООО «Издательство Астрель», 2003. — ISBN 5-271-03195-0

Спасылкі Лук моли (Allium moly), золотой лук Батанічны сад Місуры: Allium moly (англ.)  Plants For A Future: Allium moly

Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе