Графіня Сідонія Рубіда Эрдзёдзі ( 7 лютага 1819 — 17 лютага 1884) — харвацкая оперная спявачка (сапрана). Удзельніца Ілірыйскага руху.

Біяграфія Сідонія нарадзілася 7 лютага 1819 года ў маёнтку Развар у Заграбе. Яна была дачкой графа Драгуціна Эрдзёдзі і яго жонкі, францужанкі Генрыэты Гарбуваль і Шамар. На наступны дзень нованароджаную ахрысціў у заграбскім храме Святога Марка прыхадскі святар Петар Харваціч. Хроснымі бацькамі сталі Аляксандр Эрдзёдзі і Амалія Гарбуваль і Шамар.

У дзяўчынкі былі два браты Сцепан і Юрый і сястра Александрына. Сям'я жыла ў верхняй частцы горада. Яны таксама мелі нерухомасць у ВараждзінеПомнікі Кумраўца . Дзяцінства Сідонія правяла ў Развары каля Кумраўца. Ведала нямецкую, французскую і лацінскую мовы. Вучылася ў пачатковай школе сяла Горня-Рыека. Першыя ўрокі музыкі атрымала ад чэшскай пары Карліцкіх: спявачкі нямецкага тэатра ў Заграбе і альтысткі Нанет Карліцкай і Фердынанда Карліцкага — першай скрыпкі Заграбскай оперы. Пасля прыбыцця ў горад берлінскай прыдворнай опернай дзівы Енес у 1834 годзе, бацькі Сідоніі пацікавіліся яе меркаваннем наконт голаса дачкі. Той настолькі спадабаўся спеў дзяўчынкі, што яна вырашыла затрымацца ў маёнтку Эрдзёдзі, каб навучыць юную спявачку асновам мастацтваJoš Hrvatska ni propala .

У раннім узросце Сідонія далучылася да ілірыйскага руху. З усёй сям'і толькі яна і брат Сцепан падтрымлівалі ілірыйцаў. Іншыя члены сямейства былі арыентаваны прамадзьярскі. У 1833 годзе Людэвіт Гай звярнуўся да яе бацькі з просьбай дазволіць дачцэ выступіць на канцэрце музычнага таварыства філармоніі. Драгуцін даў дазвол, і Сідонія спела на выступленні патрыятычную песню «Još Hrvatska ni propala», напісаную Гаем. Да таго часу на афіцыйных мерапрыемствах харвацкая мовая не выкарыстоўвалася. Дзяўчына мела вялікі поспех і стала музычнай зоркай харвацкага нацыянальнага адраджэнняАртыкул Марыі Барбіеры «Сідонія Рубіда-Эрдзёдзі» ад 2013 .

Яна працягнула выступаць з дабрачыннымі мэтамі. Так, у 1838 годзе на Народным вялікім канцэрце ілірыйцаў выконвала арыю з «Нормы» Вінчэнца Беліні.

У 1839—1841 гадах пражывала з маці ў Вене. Адмовілася ад прапанаванага месца спявачкі ў Венскай прыдворнай оперы. Потым вярнулася ў Заграб, дзе працягвала перыядычна выступацьАртыкул Ігара Фрбежара «Сідонія Рубіда-Эрдзёдзі» ад 18 ліпеня 2014 .

У 1843 годзе ажанілася са сваім паклоннікам Антонам Рубіда, які служыў саветнікам. Сям'я Рубіда паходзіла з Кастыліі, харвацкая галіна аддзялілася ў першай палове XIX стагоддзя. Вяселле адбылося ў царкве Марыі-Бістрыцы. У пары нарадзіліся двое сыноўСідонія Рубіда-Эрдзёдзі . Шлюб апынуўся шчаслівым. Сямейства пражывала ў сваім маёнтку ў Заграбе.

У сярэдзіне 1840-х гадоў Сідонія Рубіда часта выступала з асобнымі арыямі з будучай оперы «Каханне і злосць» на шматлікіх канцэртах, якія праводзіліся ілірыйцамі. 28 сакавіка 1846 года выконвала партыю Любіцы на прэм'еры оперы «Каханне і злосць», якая была першай пастаўленай на сцэне Харвацкай операй. Пасля гэтага спявала яе яшчэ сем ці восем разоў у тым жа годзе. Усё адзначалі вышыню і сілу яе голасу. Поспех быў велізарным, яна стала першай прымадоннай харвацкай оперы.

Сідонія Рубіда і ў далейшым фінансава падтрымлівала ілірыйскі рух і ледзь не ўлезла ў даўгіХарвацкая пошта. Вядомыя харваты. .

Пазней спыніла грамадскую дзейнасць у сувязі з ціскам з Вены. Разам з сястрой Александрынай фінансавала ўстанову для беспрытульных дзяцей.

У 1861—1865 гадах была патранэсай музычнага Харвацкага інстытута.

Пасля смерці мужа ў 1863 годзе пераехала ў замак у Горнай-Рыекі, які набыла ў 1858 годзе. Жыла там з сынам Радаславам, вяла гаспадарку і дапамагаючы сялянам з навакольных сёлаў. Падтрымлівала сельскія школы, ахвяравала грошы на аднаўленне прыхадской царквы і замкавай капліцы, рэгулярна наведвала імшуАсобы. Сідонія Рубіда Эрдзёдзі .

Памерла 17 лютага 1884 года. Была пахаваная праз чатыры дні ў сямейным склепе побач з прыхадской царквой Горнай-Рыекі. Надмагілле захавалася дагэтуль.

Яе сын, у адрозненне ад маці, быў прыхільнікам Куэна-Хедэрвары — палітыка, які праводзіў жорсткую мадзьярызацыю славянскіх краін у складзе імперыі. У 1898 годзе Радаслаў прадаў замак Жыгімонту Міцеўскаму.

У наш час муніцыпалітэт Горнай-Рыекі штогод праводзіць «Дзень Сідоніі»Каханне і сакрэты сясцёр Эрдзёдзі .

Літаратура Ivan Peklic. Sidonija Rubido Erdody: Prva Hrvatska Primadona. 2001 Nadica Jagarčec. Sidonija Rubido Erdody :(1819-1884). 2010

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Харватыі