«Масква» — шырокафарматны кінатэатр, першы двухзалавы кінатэатр у Ерэване (Арменія). Знаходзіцца на вуліцы Абавяна, 18. Адкрыты 12 снежня 1936 года.

Гісторыя і апісанне Кінатэатр «Масква» пабудаваны па праекце архітэктараў Т. Ерканяна і Г. Качара на месцы разбуранайМэрия Еревана царквы Св. Паўла і Пятра. На будаўнічых суботніках тут працавалі працаўнікі Арменкіно: рэжысёр Ама Бек-Назараў, аператар Ю. Фельдман і іншыяКинотеатр «Москва» . У дзень адкрыцця быў паказаны першы армянскі гукавы фільм «Пепо»Кинотеатр Москва — живая история. Фасад будынка ўпрыгожаны барэльефаміПеший тур по Еревану . на тэмы вядомых савецкіх фільмаў: «Чапаеў», «Пепо», «Давід-Бек», «Саят-Нава», і пластычных мастацтваў: «Танец» і «Сцэна». Неаднаразова перабудоўваўся.

Кінатэатр мае 4 залы: вялікая «Чырвоная зала» (491 месца), малая — «Сіняя зала» (352 месцы), VIP (35 месцаў) і адкрытая летняя зала (не працуе).

У 1978 годзе ў кінатэатры «Масква» прайшоў 11-ы Усесаюзны кінафестываль. З 2004 года праводзіцца міжнародны кінафестываль «Залаты абрыкос».

Ля ўваходу ў кінатэатр знаходзяцца «Алеі зорак» з імёнамі чатырох выбітных асоб, што ўвайшлі ў сусветны кінакаталог: Ама Бекназарава, Рубена Мамуляна, Сяргея Параджанава і Анры ВернёяНа площади Азнавура откроется Аллея звезд. Перад кінатэатрам знаходзіцца плошча Шарля Азнавура (раней — плошча кінатэатра «Масква»), дзе размешчаны гасцініца «Голдэн Туліп», Рускі тэатр імя Станіслаўскага, Дом мастакоў Арменіі, а таксама фантан «Знакі задыяка».

Спасылкі Официальный сайт Кинотеатр «Москва» на Facebook Кинотеатр «Москва» на Twitter Кинотеатр «Москва» в YouTube

Масква Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:1936 год у Ерэване Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Масквы