Фрыдрых Аўгуст Кекуле фон Штрадоніц (; , Дармштат — , Бон) — нямецкі хімік-арганік, ужыў тэорыю валентнасці да арганічных рэчываў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і службоўца. У юнацтве збіраўся стаць архітэктарам і пачаў вывучаць архітэктуру ў Гісенскім універсітэце; праслухаўшы курс лекцый Ю. Лібіха ў дармштацкім Вышэйшым тэхнічным вучылішчы, зацікавіўся хіміяй. У 1849 годзе Кекуле пачаў вывучэнне хіміі ў Лібіха; пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1852 годзе Кекуле з’ехаў у Парыж, дзе займаўся хіміяй у Жана Дзюма, Шарля Вюрца і Шарля Жэрара. Вярнуўшыся ў 1856 годзе ў Германію, заснаваў хімічную лабараторыю ў Гайдэльбергу. Прыват-дацэнт у Гайдэльбергскім (1856—1858) і прафесар у Генцкім (1858—1865) універсітэтах; з 1865 года да канца жыцця прафесар Бонскага ўніверсітэта (у 1877—1878 гг. рэктар).

Катэгорыя:Выпускнікі Гісенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства