«Корча» — албанская піваварная кампанія, а таксама аднайменны таварны знак і сорт піва. Трэці па аб'ёмах вытворца піва ў Албаніі.
Гісторыя Бровар быў заснаваны ў 1928 годзе ў горадзе Корча італьянскім інвестарам Umberto Umberti і албанскім — Selim Mboria. Першапачатковы капітал створанай кампаніі складаў Вытворчая магутнасць дасягала у год — вырабляўся эль, цёмнае піва, бутыляваная вада і лёд.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і ўсталявання камуністычнага рэжыму ў Албаніі, у студзені 1946 года, бровар стаў уласнасцю албанскай дзяржавы. У наступныя дваццаць гадоў ён быў некалькі разоў рэканструяваны, кожны раз павялічваючы аб'ёмы вытворчасці. У красавіку 1994 года, пасля змены палітычнага кіраўніцтва ў краіне, змянення сацыяльнага становішча і лібералізацыі рынку, бровар «Корча» быў набыты на аўкцыёне групай прадпрымальнікаў. У 2004 годзе бровар быў набыты бізнесменам Ірфанам Хюсенбеліу, генеральным дырэктарам IHB Group, які інвеставаў ў рэканструкцыю і абнаўленне завода. Бровар зведаў тэхналагічныя і архітэктурныя змены, і, выкарыстоўваючы найноўшыя чэшскія і італьянскія тэхналогіі, стаў вырабляць піва ў год. Для вытворчасці піва выкарыстоўваецца вада з прыродных крыніц гары Марава.Morava mountain, Albania
У горадзе Корча ў жніўні праводзіцца штогадовы традыцыйны фестываль піва, арганізаваны мясцовым аднайменным піваварным заводам.Курча
Прадукцыя
Піва пад брэндам «Корча» ўключае: белы эль з утрыманнем алкаголю 4,8 – 5,0 % і цёмны эль з утрыманнем алкаголю 5,0 – 5,2 %. Прадаецца ў бутэльках а таксама ў кегах і
Піва мае шэраг узнагарод за сваю высокую якасць. Прычым першая была атрымана ў год стварэння бровара, у 1928 годзе, у Салоніках, Грэцыя. У 2007 годзе ў Лондане кампанія была ганаравана міжнароднай прэміяй за якасць Quality Crown Award. У 2009 годзе ў Франкфурце прадпрыемству была ўручана ўзнагарода International Arch of Europe Award у катэгорыі, дзе канкуравалі піваварныя прадпрыемствы з Прадукцыя «Корча» шырока распаўсюджана ў Албаніі і экспартуецца за мяжу, у тым ліку ў ЗША, дзе яно папулярна ў штаце Масачусетс.Birra Korça në USA Кампанія «Корча» мае сертыфікат ISO 22000, які з'яўляецца міжнародным стандартам у харчовай прамысловасці.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Піваварныя кампаніі Албаніі Катэгорыя:Піва Албаніі Катэгорыя:Корча