Ба́рбара Пра́мер (, 11 студзеня 1954, Отнанг-на-Гаўсруку, Аўстрыя — 2 жніўня 2014, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі (2006—2014).
Біяграфія У 1973 г. скончыла камерцыйны каледж у Фёклабруку (Верхняя Аўстрыя). Затым працавала ў муніцыпальным офісе Отнанг. У 1986 г. скончыла факультэт сацыялогіі Лінцскага ўніверсітэта імя Ёгана Кеплера, атрымаўшы ступень магістра сацыяльных і эканамічных навук. Да 1989 г. з'яўлялася сацыяльным педагогам у Цэнтры рэабілітацыі Лінца і рэферэнтам дзяржаўнай службай занятасці федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя.
У 1990 г. яна была абрана старшынёй жаночага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, гэту пасаду палітык займала да 2005 г. У 1991—1995 гг. дэпутат і віцэ-прэзідэнт зямельнага парламента Верхняй Аўстрыі. У 1995 годзе абрана членам федэральнага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі (СПА) і намеснікам старшыні партыі. У 1995—1997 гг. міністр жыллёвага будаўніцтва і аховы прыроды Верхняй Аўстрыі. У 1997—2000 гг. міністр па справах жанчын і абароне правоў спажыўцоў Аўстрыі. На гэтай пасадзе дамагалася заканадаўчага замацавання палажэнняў пра поўнае гендарнае раўнапраўе. У перыяд яе знаходжання на пасадзе міністра аўстрыйскія жанчыны атрымалі права на ваенную службу, а таксама на працу ў начныя гадзіны. У 1999 г. была абрана ў Нацыянальны савет, у 2000 г. стала намеснікам старшыні фракцыі СПА. У 2004—2006 гг. — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі. (Была членам прэзідэнцкага трыўмвірату ў ліпені 2004 года)
З 2006 г. прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі.
Пасля таго як яна пераехала ў Вену яе муж, Вольфганг Прамер, які працаваў у Лінцы ў зямельным аддзяленні федэральнай палаты рабочых і служачых, быў абвінавачаны жанчынай-сакратаром гэтай установы ў сексуальных дамаганнях. Прамер заняла тады бок сакратаркі. У 2001 годзе яна развялася.
Узнагароды Вялікі крыж Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» (2000) Вялікі крыж Ордэны «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2007) Камандор Ордэны Ганаровага легіёна (2014) Вялікі Ганаровы залаты знак Правінцыі Верхняя Аўстрыя Медаль Аўстрыйскага Таварыства Альберта Швайцэра
Спасылкі https://e-gov.ooe.gv.at/biografien/Start.jsp?param=ooe&personId=448 http://kurier.at/politik/inland/trauer-um-barbara-prammer-grosse-demokratin-und-vorbild/78.183.093
Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Аўстрыі Катэгорыя:Старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Катэгорыя:Прэзідэнты Аўстрыі