Гаспарэ Азелі (, каля 1581, Крэмона — каля 1626, Мілан) — італьянскі анатам.

Азелі быў прафесарам анатоміі і хірургіі ўніверсітэта Павіі. Пазней практыкаваў медыцыну ў Мілане. У 1622 годзе пры даследаванні брыжэйкі тонкай кішкі сабакі адкрыў млечныя сасуды (lacteal) лімфатычнай сістэмы, праз якія ўсмоктваюцца прадукты расшчаплення тлушчаў. Апісанне свайго адкрыцця выклаў у кнізе «De lactibus sive lacteis venis», апублікаванай пасмяротна ў 1627 годзе ў Мілане.

Літаратура «Aselli, Gaspare». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.

Спасылкі

Катэгорыя:Анатамы Італіі