Джавані Батыста Марганьі (; , Фарлі — , Падуя) — італьянскі ўрач, заснавальнік паталагічнай анатоміі.
Упершыню апісаў змены, назіраныя пры аўтапсіі людзей, якія памерлі ад розных хвароб; гэтыя назіранні дазволілі распазнаваць хваробы на падставе аўтапсіі і параўноўваць прыжыццёвыя прыкметы з пасмяротнымі зменамі. Быў 59 гадоў прафесарам анатоміі ў Падуі, дзе ў яго вучыліся лепшыя італьянскія анатамы.
Катэгорыя:Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Анатамы Італіі Катэгорыя:Выкладчыкі Падуанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны