Ара Арменавіч Аруцюнян (; — ) — армянскі -манументаліст, графік, народны мастак Арменіі, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР і РФ, прафесар.
Дзяцінства Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў сям’і музыканта, кантрабасіста, артыста хору Дзяржаўнага опернага тэатра. У дзяцінстве цікавіўся мастацтвам, асабліва, творчасцю Урубеля. Захапленне скульптурай пачалося з таго, як аднойчы, быўшы ў адным з сёл, са знойдзенага кавалка туфа з дапамогай падручных прылад ён вычасаў жаночую галаву.
Пасля сёмага класа Аруцюнян паступіў у мастацкае вучылішча на аддзяленне малявання, з якога на трэцім курсе перавёўся на скульптурны. У 1948 годзе дзве студэнцкія працы Аруцюняна былі выстаўлены на выставе ў фае тэатра імя Спендыярава.
Пачатак прафесійнай творчасці Пасля сканчэння вучылішча Аруцюнян паступіў у Ерэванскі мастацка-тэатральны інстытут, які скончыў з адзнакай у 1954 годзе. Дыпломнай працай стаў бронзавы помнік Камітасу, усталяваны пасля на магіле кампазітара.
Раннія працы — помнік Бялінскаму (1959), партрэты старога і дзяўчыны (1957).
Стварыў надмагіллі мастаку Е. Тацевасяну (1961) і лекару С. Сагаманяну (1962).