Найвышэйшы пункт Брэсцкай вобласці — безназоўны ўзгорак на поўначы Баранавіцкага раёна. Знаходзіцца за 0,9 км на паўночны ўсход ад в. Зазер’е, за 1,8 км на паўночны захад ад в. Мікулічы і за 0,6 км на захад ад шашы, якая злучае в. Мікулічы і в. Бельчыцы. Вышыня ўзгорка складае 267,5 м над узроўнем мора. Гара размешчана на заходнім узлеску, у паўночна-заходняй частцы ўрочышча Падліпна. Вяршыня забяспечана геадэзічнай адзнакай вышыні.

Катэгорыя:Геаграфія Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Узгоркі Беларусі