Галі́на Максі́маўна Гарэ́цкая (13 сакавіка 1921, Вільня — 20 верасня 2006, Санкт-Пецярбург) — беларускі літаратурны крытык, бібліёграф, тэкстолаг, мемуарыстка, літаратуразнаўца, мовазнаўца.

Біяграфія

Бацька Максім Іванавіч Гарэцкі (1893—1938), беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Маці Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (1893—1976), беларускі празаік, перакладчык, педагог.

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў Ленінградскім педінстытуце імя А. І. Герцэна ў мансійскай групе паўночнага аддзялення. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна працавала на акопах пад Ленінградам, а ў канцы 1943 — пачатку 1944 гг. пачала выкладаць у школе, але пасля цяжкай аперацыі на горле да пенсіі працавала рэгістратарам у паліклініцы.

Займалася справай рэабілітацыі бацькі, Максіма Гарэцкага. 4 жніўня 1958 г. Галіна Гарэцкая напісала заяву на імя Генеральнага пракурора СССР аб рэабілітацыі бацькі. Пачалося следства і 30 снежня 1958 года пракуратура Калужскай вобласці вынесла пратэст, у якім было ўстаноўлена, што паказанні сведак былі сфальсіфікаваны. 21 студзеня 1959 г. прэзідыум Калужскага абласнога суда прыняў рашэнне аб поўнай рэабілітацыі Максіма Гарэцкага.

На працягу ўсяго жыцця збірала і захоўвала спадчыну бацькі і маці. Прымала ўдзел у выданні іх кніг. Актыўна ўдзельнічала ў працы беларускага зямляцтва Санкт-Пецярбурга.

Літаратуразнаўчая дзейнасць Пасля смерці бацькі галоўнай справай жыцця Галіны Гарэцкай стала ўпарадкаванне і падрыхтоўка да выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Спачатку яна займалася гэтым разам з маці. Яны падрыхтавалі і перадалі на захаванне матэрыялы сямейнага архіва Максіма Гарэцкага ў аддзел рукапісаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР (фонд 7)Свякла, В. В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.- Мн.:2015.- С. 164—168.

У пачатку 2000-х гадоў яна перадала частку рукапісаў і асабістых рэчаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (фонд 426).

Калі было прынята рашэнне аб выданні творчай спадчыны Максіма Гарэцкага, Галіна Гарэцкая, як тэкстолаг і літаратуразнаўца прымала актыўны ўдзел у выданні збору твораў бацькі ў чатырох тамах (уваходзіла ў склад рэдакцыйнай калегіі), займалася выданнем іншых твораў Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай.

Творы Пра маю маці — Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла. Казёл Мэка і Кудла. — Мн.: 1979. С.122-126. Успаміны пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст. Дзядзька Гурык // ЛіМ. 1988. 2 снежня. Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. — Мн.: 1984. С. 21-59. Невычэрпныя крыніцы// Мастацтва Беларусі. 1988. № 3. С.59-61. Открытое письмо в редакцию журнала «Неман» // Неман. 1993. № 10. С.167-169. Георгіеўскі кавалер // ЛіМ. 1998. 13 лют. Цётка Алёна // Скарыніч. Вып. 5. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. С. 59-62.

Публікацыі Г. Гарэцкай твораў М. І. Гарэцкага Ашуканы палітрэдактар; Скарбы жыцця; Лявоніус Задумекус; Кіпарысы // «Полымя». 1993. № 2.

Літаратура Зінава, Роза. Дачкой сваёй Галінай Максім Гарэцкі мог бы ганарыцца заўжды / // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : XVI Гарэцкія чытанні. — Мн.: 2008. — С. 67- 82. Дасаева, Таццяна. Галіна Гарэцкая — захавальніца духоўных скарбаў роду Гарэцкіх // Роднае слова. 2012. № 1. С. 9-12. Дасаева, Таццяна. «Чуе на гук і на вобмацак роднае слова…» (Галіна Гарэцкая: лёс і творчасць) // Жыццём і словам прысягаючы… Зборнік навуковых прац. — Мн.: 2012.- С.130-135. Ліўшыц, У. М. «Захоўвала спадчыну бацькоў» (пра Галіну Гарэцкую). У кн.: Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. — Горкі : БДСГА, 2020. С.287-293. ISBN 978-985-7231-46-1. Лужанін, Максім. Духоўная апантанасць (Лёс Максіма Гарэцкага і яго роду) / Максім Лужанін // ЛіМ. — 1991. — 17 мая. Свякла, В. В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.- Мн.:2015.- С. 164—168.

Спасылкі Вянок памяці. Галіна Гарэцкая Ильюкевич, Николай. Прощальный поклон. Умерла Галина Максимовна Горецкая Дасаева, Таццяна. Галіна Гарэцкая — захавальніца духоўных скарбаў роду Гарэцкіхhttp://lib-gorki.mogilev.by/index.php/maksim-garetski/391-galina-garetskaya-zakhavalnitsa

Катэгорыя:Максім Гарэцкі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Тэкстолагі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя