Свянці́ца — рака ў Беларусі, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 м/км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Рось на захад ад вёскі Хацькоўцы Ваўкавыскага раёна. Пойма ўчасткамі забалочаная, у вярхоўі вядуцца торфараспрацоўкі. Каля вёскі Вялікая Свянціца створана сажалка (плошча 0,1 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Росі Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна