Фано́с Паго́савіч Тэрлемезя́н (; 3 сакавіка 1865, Ван — 30 красавіка 1941, Ерэван, Арменія) — армянскі мастак, Народны мастак Армянскай ССР (1935). Адзін з лідараў самаабароны Вана ў 1915 годзе.
Біяграфія Вучыўся ў школе грамадства заахвочання майстэрстваў у Пецярбургу (1895—1897) і ў Акадэміі Жуліяна () у Парыжы (1899—1904). У 1913 годзе на Міжнароднай мастацкай выставе ў Мюнхене мастак быў узнагароджаны залатым медалём за карціну «Прытвор Санінскага манастыра» (1904).
Пасля генацыду армян у перыяд Першай сусветнай вайны жыў Францыі, Італіі, Іспаніі і ЗША. Пасля прыхода Савецкай улады ў Арменію, у 1928 г. прыехаў у Ерэван, у якім пражыў да канца свайго жыцця (1941).
Народны мастак Армянскай ССР (1935). Заслужаны мастак Армянскай ССР(23.04.1931). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (4.11.1939).
Літаратура Каталог юбилейной выставки народного художника Армянской ССР Ф. Терлемезяна, посвященной 100-летию со дня рождения, Ер., 1965
Спасылкі Биография Ф. Терлемезяна в разделе «История колледжа им. Ф. Терлемезяна» Е. Костина Искусство Украины, Белоруссии, Латвии, Эстонии, Литвы, Грузии, Армении, Азербайджана конца 19 — начала 20 века