Lituus (ранейшая назва: Contredanse) — беларускі ансамбль, які грае сярэднявечную музыку. Спачатку яны выконвалі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, затым дадалі ў свой рэпертуар творы ВКЛ.

Ансамбль выконвае творы ананімных аўтараў 14-16 стагоддзяў, танцы 16-18 стагоддзяў, аб’яднаныя ў сюіты і як асобныя нумары. Асаблівую ўвагу музыканты надаюць творам невядомых беларускіх аўтараў з «Полацкага сшытку», лютнявым табулатурам Войцеха Длугарая, творам Мацея Радзівіла, Мікалая Кракаўскага і другіх аўтараў, якія жылі і працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Калектыў утварыўся ў 1992 годзе і меў назву Contredanse. З мамента стварэння ансамбля музыкі працуюць у Баранавічах. Гурт ад пачатку існавання ўдзельнічае ў канцэртах, фестывалях, рыцарскіх фэстах. Выканаўцы прымалі ўдзел у супольных музычных праектах («Легенды ВКЛ» і «Легенды ВКЛ-2»). Першыя выступы ансамбля адбыліся на фестывалях «Гасцiны у Галубка — 96» и «Белорусские фанфары-96». Ансамбль удзельнічаў у X Міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай музыкі «Полоцк-97», таксама ў Полацку музыкі далі сольны канцэрт у камернай зале Сафійскага Сабора. Далей калектыў выступае на Міжнародным фестывалі «Арт-сессия-98» (Гомель), на Рэсубліканскім фестывалі камернай музыкі «Музы Несвижа-98» (Нясвіж). Штуршком у развіціі ансамбля стаў удзел у рэспубліканскім фестывалі ў Навагрудке «Дзень беларускага пісьменства-98», дзе музыкі здабылі знаёмства з лідарамі беларускага рыцарскага руху, і гэта стала пачаткам пошукаў яшчэ ранейшых музычных твораў (XIII—XV стагоддзе). Акрамя гэтага, ансамбль яшчэ не раз удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных рыцарскіх фестывалях «Орша-99», «Белый замок-2000 (Мінск)», «Белый замок-2001», «Заславль-2001». У 1999, 2001 и 2006 гадах ансамбль удзельнічаў у Міжнародным музычным фестывалі «FIMU» (Францыя, Бельфор).

На пачатку 2000-х гурт ContreDance трансфармаваўся ў новы ансамбль з назвай Lituus. Дырэктар калектыва Анатоль Несцярук ахарактыразаваў сітуацыю наступным чынам:ContreDance працаваў пры Баранавіцкай музычнай школе, і ейнае кіраўніцтва вырашыла змяніць склад ансамбля. З гэтым мы былі нязгодныя. І, каб не ствараць канфліктную сітуацыю, частка ансамбля вырашыла выйсці з-пад школьнае апекі ды змяніць назву калектыва. Цяпер мы вольныя, выконваем музыку, выступаем і гастралюем там, дзе нам падаецца больш зручна. Дзевяноста адсоткаў складу нашага ансамбля — гэта былыя ўдзельнікі ContreDance.Пры запісе першага альбома «Early Music» гурт супрацоўнічаў з даследчыкам старадаўняй музыкі Вольгай Дадзіёмавай і з прадзюсарам праекта «Легенды Вялікага княства» Арынай Вячорка, якія дапамаглі падабраць рэпертуар. Вялікая частка гэтага дыска адведзена апрацоўцы тэмаў Полацкага сшытка, а таксама іншых музычных помнікаў эпохі барока.

У другім альбоме «Medieval Music» гурт зноў выкарыстоўвае тэму Полацкага сшытак, але акрамя гэтага звяртаецца да менш вядомага Віленскага сшытка XVII стагоддзя.

Дыскаграфія Early Music (выдадзены пад назвай гурта Contredanse, 2001, UEP)Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 161—163. Medieval Music (выдадзены пад назвай гурта Lituus, 2004, UEP)Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 163—164.

Гл. таксама Стары Ольса

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Гурты Баранавічаў