Міхаіл Пыско (нар. , Воля-Баранэцка, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Прыкарпацце» з Івана-Франкоўска.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ горада Самбара, дзе трэнерам быў яго бацька. Пазней вучыўся ў львоўскім «ВФК-Карпаты», адкуль у 2011 годзе быў запрошаны ў данецкі «Шахцёр». Гуляў у моладзевым складзе «Шахцёра», дзе быў адным з асноўных абаронцаў, двойчы з камандай атрымліваў перамогу ў моладзевым першынстве Украіны.
Улетку 2014 года на правах арэнды перайшоў у луганскую «Зару», у складзе якой 3 жніўня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Алімпіка» (0:1). Спачатку трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, але неўзабаве страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2015 года далучыўся да «Гаверла», дзе згуляў толькі ў трох матчах за дубліруючы склад. Улетку 2015 года стаў іграком марыупальскага «Ільічоўца», які перад гэтым пакінуў Прэм'ер-лігу. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у асноўным складзе марыупальцаў, але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, і ўзімку пакінуў каманду.
У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Гомель»"Гомель" подписал украинского защитника Пыско. У складзе «Гомеля» стаў асноўным левым абаронцам, толькі ў маі і верасні не гуляў з-за траўм. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Гомель»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель" і неўзабаве падпісаў трохгадовы кантракт з клубам украінскай Першай лігі «Рух»Экс-защитник "Гомеля" подписал контракт с клубом второго украинского дивизиона.
У сакавіку 2019 года перайшоў у «Інгулец», аднак на полі з’яўляўся рэдка. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. Пазней накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Аднак, згуляў за клуб толькі ў адным матчы, пасля чаго заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Белшыну»Михаил Пыско покинул ряды ФК «Белшина».
У жніўні 2020 года перайшоў у валачыскі «Аграбізнес», дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2021 года далучыўся да краматорскага «Авангарда», гуляў там да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года стаў іграком івана-франкоўскага «Прыкарпацця».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк