Шыра́ () — бяссцёкавае горка-салёнае возера ў Расіі, у Шырынскім раёне Хакасіі. Знаходзіцца ў Мінусінскай (Чулыма-Енісейскай) катлавіне за 160 км ад горада Абакан і за 340 км ад КраснаярскаОзеро Шира // «Меридиан» География планеты Земля.

Плошча паверхні возера 32 (35) км. Даўжыня 9,5 км, шырыня да 5 км. Глыбіня да 21,6 (24) м. Берагі возера пакатыя, з пясчанымі пляжамі. Дно высцілае серавадародны іл. У возера ўпадае невялікая рака Сон.

Літаратура

Спасылкі Озеро Шира // «Миридиан» География планеты Земля

Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Салёныя азёры Катэгорыя:Усходняя Сібір