Уладзіслаў Геўліч (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Севастопаль».

Клубная кар’ера Выхаванец севастопальскага футбола, выступаў за юнацкія каманды «Севастопаля», а ў 2011 годзе далучыўся да фарм-клуба «Севастопаль-2». 1 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у першай камандзе «Севастопаля», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Адэсы» (1:0). Па выніках сезона 2012/13 «Севастопаль» выйшаў у Прэм’ер-лігу, і замест «Севастопаля-2» была сфарміравана каманда для ўдзелу ў моладзевым першынстве Украіны, да якой далучыўся і Геўліч. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Ільічоўца» (0:0).

Пасля далучэння Крыма да Расіі прыняў расійскае грамадзянства і стаў выступаць за новы клуб СКЧФ у чэмпіянаце Крыма. У ліпені 2016 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі «Цярнопаль», але ўжо ў верасні таго ж года пакінуў яго і вярнуўся ў СКЧФ, які змяніў назву на «Севастопаль».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дняпро» з Магілёва і ў сакавіку падпісаў кантрактУкраинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками "Днепра". Здолеў замацавацца ў аснове каманды, звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанаміГевлич пролонгировал соглашение с "Днепром".

У жніўні 2018 года адправіўся на прагляд у расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»Гевлич отправился на просмотр в «Нижний Новгород». Неўзабаве абаронца разарваў кантракт з магілёўскім клубам"Днепр" сообщил о расставании с Гевличем і вярнуўся ў «Севастопаль»Владислав Гевлич – игрок ФК «Севастополь». У 2020 годзе гуляў у Расіі за «Калугу» і дзімітраўградскую «Ладу», у пачатку 2021 года зноў далучыўся да «Севастопаля».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13 Чэмпіён Крыма: 2018/19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Лада Дзімітраўград Катэгорыя:Ігракі ФК Калуга Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль-2