Ду́хаў манасты́р — праваслаўны манастыр у Вялікім Ноўгарадзе, вядомы з 12 ст. У цяперашні час не дзейнічае.

Да нашых дзён захаваліся Сабор Сашэсця Святога Духа, царква Тройцы з трапезнаю, настаяцельскі корпус і руіны паўночнага сястрынскага корпуса.

Гісторыя Духаў манастыр упершыню ўпамінаецца ў летапісе ў 1162 годзе як ужо існуючы. У свой час ён лічыўся адным з буйных наўгародскіх манастыроў (пасля Юр'ева, Антоніева, Хутынскага і Вяжышчскага).

Да сярэдзіны XIV стагоддзя ўсе будынкі манастыра былі драўлянымі. У 1357 годзе быў закладзены каменны храм Святога Духа.

У 20-х гадах XVI стагоддзя архіепіскапам Макарыем у наўгародскіх манастырах быў уведзены статут агульнага жыцця. У сувязі з гэтым у найбуйнейшых з іх, у тым ліку ў Духавым, будуюць каменныя трапезныя палаты, як правіла, двухпавярховыя, з прылеглым да іх з усходу храмам. Так, па заказу ігумена Іоны, каля 1557 года была пабудавана царква Тройцы з трапезнай.

Па штатах 1764 года манастыр аднесены да трэцяга класа.

5 сакавіка 1786 года Духаў манастыр ператвораны ў жаночы, з пераводам у яго манашак двух наўгародскіх манастыроў, Яўфіміева і Малаткоўскага. Пры гэтым замест Духава манастыра ў штат быў уключаны Валаамскі манастырПолное собрание законов Российской империи, с 1649 года. Т. XXII. 1784—1788. СПб., 1830. С. 541..

У XIX стагоддзі ў трапезнай царквы была праведзена частковая перабудова. Вядома, што ў 1822 годзе Аляксандр I ахвяраваў на рамонт цэркваў Духава манастыра 10 тысяч рублёў.

Манастыр быў закрыты ў 1920-я гады. У час акупацыі ў будынку манастыра знаходзілася нямецкая камендатура.

Троіцкая царква

Царква Тройцы з трапезнай палатай пабудавана каля 1557 года па заказу ігумена Іоны. Яна размешчана амаль у цэнтры тэрыторыі манастыра. На першым паверсе трапезнай размяшчаліся кухня, хлебня і двы квасныя склепы; на другім паверсе — трапезная і келарская.

Троіцкая царква ўяўляе сабой бясстоўпны храм на падклеце. Яе архітэктура адлюстроўвае новыя для таго часу маскоўскія архітэктурныя павевы і ўяўляе сабой высокамастацкі ўзор сярэдзіны XVI стагоддзя. Валодае шэрагам кампазіцыйных, канструкцыйных і дэкаратыўных асаблівасцей. Адрозніваецца стройнымі прапорцыямі. Сцены царквы складзены з вапняковай пліты і з абодвух бакоў абліцаваныя цэглай. Купалы і апсіды пакрытыя гародчатым лемехам. Царква сур'ёзна пацярпела ў час шведскай акупацыі 1611--1617 гг., а таксама ад моцнага пажару, які здарыўся ў 1685 годзе.

Сучасны стан З 1926 года і да нашага часу Сабор Сашэсця Святога Духа выкарыстоўваецца як Дзяржаўны архіў. У час акупацыі Ноўгарада ён быў прыстасаваны пад склад. У цяперашні час у ім таксама размяшчаецца Дзяржаўны архіў Наўгародскай вобласці.

Апошняя рэстаўрацыя праходзіла ў манастыры ў 1963 годзе (праект архітэктара Т. В. Гладзенка).

Гл. таксама

Зноскі

Литература

Сойкин П. П. Свято-Духов Новгородский монастырь в Новгороде // Православные русские обители: Полное иллюстрированное описание православных русских монастырей в Российской Империи и на Афоне. — СПб.: Воскресение, 1994. — С. 150. — 712 с.

Спасылкі Духов монастырь Земля Новгородская. Духов монастырь

Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Манастыры Расіі Катэгорыя:Храмы Вялікага Ноўгарада Н Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Наўгародскай вобласці