Гаду́цішскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — мястэчка Гадуцішкі.

Гісторыя Гадуцішскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Свянцянскага павета.

25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы, увайшла ў склад Швянчоніскага павета; частка, якая засталася ў БССР (7 сельсаветаў — Камайскі, Магунскі, Навасёлкаўскі, Оцкавіцкі, Палескі, Радуцкі, Старчунскі), была перададзена ў склад Пастаўскага раёна.

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна