Ядвабнаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Ядвабнэ.
Гісторыя Ядвабнаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.
Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.
Пасаду старшыні Ядвабнаўскага райвыканкама з лістапада 1939 года займаў Даніла Кірэевіч Сукачоў.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі