Рамува () — літоўская арганізацыя, якая ставіць сваёй мэтай адраджэнне балцкіх паганскіх вераванняў. Светапогляд, абрады і святы запазычаюцца з літоўскіх народных традыцый, некаторыя абрады рэканструюцца на аснове жывых этнаграфічных і пісьмовых гістарычных крыніц.
Лідар абшчыны — Ёнас Трынкунас (, абраны ў кастрычніку 2002 года вярхоўным жрацом (). Паводле дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года, паслядоўнікаў традыцыйных вераванняў балтаў у Літве налічваецца 975 чалавекИтоги переписи 2001 года в Литве. У гэты лік, акрамя членаў Рамувы, уваходзяць і ўдзельнікі іншых паганскіх суполакВядомы: Балтува (Брацтва старых адзінаборстваў Вілкатлакай) () і клуб жывой гісторыі «Каварніс» (), гэтыя аб’яднанні, акрамя рэлігіі, займаюцца рэканструкцыяй старажытных баявых мастацтваў. Акрамя гэтага, існуе яшчэ адна абшчына, члены якой стараюцца не афішыраваць свю дзейнасць, не даюць інтэрв’ю, і яе назва невядома. Крыніца: Renatas Delis. Рух неапаганства ў пост-савецкай Літве — альтэрнатыўны літоўскі характар як адказ на мадэрнізацыю .
Гісторыя
У 1967 годзе студэнтамі Віленскага ўніверсітэта была ўтворана першая неапаганская абшчына. У той час адкрыта вызнаваць любую рэлігію было складана, таму назва была зменена на ramuva, і абшчына пазіцыянавала сябе як група, якая займаецца фальклорнай традыцыяй. Народныя літоўскія песні былі і застаюцца галоўным складнікам любога неапаганскага абраду. Для іх збору ўдзельнікі праводзілі краязнаўчыя экспедыцыі па ўсёй рэспубліцы, наведвалі старажытныя гарадзішчы і святыні. Правядзенне на Кярнаўскім гарадзішчы ў 1967 годзе лічыцца датай нараджэння Рамувы. Абшчына хутка набірала папулярнасць.
У 1971 годзе Рамува была забаронена, некалькі актывістаў атрымалі турэмныя тэрміны за антысавецкую дзейнасць. Ёнас Трынкунас быў выключаны з універсітэта з забаронай займацца выкладчыцкай працай. Быў узмоцнены кантроль за краязнаўчай дзейнасцю.
18 кастрычніка 1988 года Рамува была адноўленаС. И. Рыжакова. Ромува. Этническая религиозность в Литве. М., 2000. С. 10., у 1991 г. — зарэгістраваная як рэлігійная арганізацыя.
У 1998 годзе ў Вільні прайшоў першы Сусветны кангрэс этнічных рэлігій ().
У 2001 годзе было пададзена прашэнне ў Сейм Літоўскай Рэспублікі надаць Рамуве статус традыцыйнай рэлігійнай арганізацыі Літвы, аднак не ўдалося сабраць патрэбнай колькасці подпісаў (50 000), таму ў статусе было адмоўлена. У тым жа годзе мэр Вільнюса дазволіў зрабіць каменны ахвярнік і праводзіць абрады ў цэнтры горада — у парку ля Замкавай гары.
У 2002 годзе адкрыты пастаянны абрадавы комплекс у вёсцы Дварцышкес.
Рамуву ахвотна запрашаюць на этнаграфічныя фестывалі ў Літве і за мяжой, на правядзенне вяселляў, хрэсьбін, пахавання, часта разам з каталіцкімі святарамі. Падраздзяленні абшчыны дзейнічаюць у ЗША і КанадзеСайт канадскага падраздзялення Рамувы , вядзецца супрацоўніцтва з неапаганцамі іншых краін, як заходніх, так і ўсходніх, праводзяцца сумесныя абрады.
У 2014 годзе памёр Ёнас Трынкунас. Лідарам стала Інія Трынкуніене, жонка Ёнаса.
Прынцыпы Рамувы
Асаблівыя рысы Рамувы Рамува пазіцыянуецца сваімі адэптамі як «рэлігія земляробаў». Такія культы таксама часта называюцца хтанічнымі. Гэта азначае, што ў адрозненне ад ранейшай афіцыйнай рэлігіі воінаў, і ў адрозненне ад хрысціянства, Рамува ў першую чаргу вылучае зямныя каштоўнасці, першынство і павага аддаецца жанчыне, багіням. У гэтым аспекце Рамува з’яўляецца хутчэй феміністычнай рэлігіяй. Акрамя таго, Рамува аддае першынство святасці матэрыяльнай прыродзе, Зямлі, таму трансцэндэнцыя — неба — губляе сваю выключную важнасць, хоць і не пазбаўляецца яе цалкам. Рамува — рэлігія, якая развівае нацыянальнае мастацтва. Удзельнікі абрадаў Рамувы робяцца не назіральнікамі, а ўдзельнікамі — яны павінны спяваць, танцаваць, вырабляць абрадавую атрыбутыку, актыўна прымаць удзел у рытуалах. Рамува — рэлігія танца, музыкі, рамяства.
Асноўныя багі і духі Рамувы
Багі Габія — багіня агню, захавальніца хатняга агменю, багіня культуры, сям’і, свету, дома, гаспадаркі. Лайма — багіня нараджэння і лёсу, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё. Пры нараджэнні чалавека Лайма прапануе яму некалькі жыццёвых шляхоў, з якіх чалавек выбірае сабе свой. Ён адказны за свой выбар. — багіня, якая забяспечвае чалавека неабходнымі яму жыццёвымі сіламі, маці. () — багіня кахання, прыгажосці, маладосці, ідэал дзяўчыны. — заступніца святла, жыцця, дабра. Пяркунас — бог атмасферы, сілы, здароўя, звычаяў, законаў і маральнасці. Бог дзяржавы, бацька. — бог вясновай прыроды, якая абуджаецца. Рамува лічыць яго Вясновым Пяркунасам. Дзіевас — бог ведаў, неба, святла, жыцця, матэрыяльнай культуры, дома, творца свету, бацька. Іншыя імёны: Праамжюс, Сотварас, Пракарымас, Андоюс. Вяльняс (Пікуоліс, Кялмас, Блукас, Пінчукас) — бог смерці, розуму, творца свету, бог дзікай прыроды. — багіня смерці.
Гл. таксама
Дыеўтурыба Літоўская міфалогія
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт суполкі Рамува на сайце расійскіх неапаганцаў «Славія»
Катэгорыя:Рэлігія ў Літве Катэгорыя:Неапаганства