Аляксандр Філановіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у сталічнай школе «Змена», потым былі «Зорка» і «Штурм». Ва ўзросце 15 гадоў часова прыпыніў кар’еру футбаліста з-за траўмы. Спрабаваў сябе ў лёгкай атлетыцы, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту ў бегу на 60 метраў.
Пазней вярнуўся ў футбол, на працягу трох сезонаў гуляў на аматарскім узроўні за мінскае «Тарпеда» ў чэмпіянаце горада, выйграваў чэмпіянат і Кубак Мінска. Таксама пачаў выступаць у аматарскай лізе АЛФ. У 2013 годзе быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Маладзечна-2013», а на наступны год стаў іграком мінскага «Промня», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў і дапамог камандзе па выніках сезона 2015 выйсці ў Першую лігу.
У жніўні 2016 года перайшоў у клуб Вышэйшай лігі «Крумкачы», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады. 26 жніўня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2). Пазней стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Сезон 2017 пачынаў, у асноўным выхадзячы на замену, аднак ужо ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі нападніка.
У студзені 2018 года знаходіўся на праглядзе ў «Промні», а ў лютым далучыўся да «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, аднак са жніўня стаў пераважна выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда».
Пасля зыходу з «Тарпеда» праходзіў прагляд у брэсцкім «Руху», а пазней далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2019. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, у пачатку 2020 года праходзіў прагляд у мінскім НФК.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д3 Маладзечна-2013 10 0 2014 Д3 Прамень 27 11 2015 Д3 Прамень 23 6 2016 (1) Д2 Прамень 13 4 2016 (2) Д1 Крумкачы 1 0 2017 Д1 Крумкачы 26 3 2018 Д1 Тарпеда 17 0 2019 Д2 Нафтан 25 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан