Лілія Міхайлаўна Грыневіч (; нар. , , УССР) — украінскі дзеяч адукацыі, палітык. Міністр адукацыі і навукі Украіны (2016—2019). Член палітычнага савета партыі «Народный фронт».

Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тэндэнцыі дэцэнтралізацыі кіравання адукацыяй у сучаснай Польшчы» (2005).

З 2006 г. па 2009 г. — начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі і навукі Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Дэпутат Вярхоўнай Рады VII и VIII скліканняў.

Стварыла сістэму знешняга незалежнага ацэньвання на Украіне.

Увайшла ў склад урада Уладзіміра Гройсмана.

Спасылкі

Народний депутат України VII та VIII склікання. Лілія Грыневіч на афіцыйным сайце Вярхоўнай Рады Украіны

Катэгорыя:Міністры адукацыі і навукі Украіны Катэгорыя:Педагогі Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання