Tiliqua nigrolutea — яшчарка з сямейства сцынкавых.
Апісанне
Знешні выгляд Буйная яшчарка даўжынёй 35-50 см. Афарбоўка верхняга боку цела цёмная: ад шакаладна-карычневай да чорнай з дробнымі плямамі крэмавага, ружовага або аранжавага колеру, якія зліваюцца ў папярочныя палосы. Галава афарбаваная святлей цела. Асобіны з паўночных частак арэала, якія насяляюць у горных раёнах, як правіла, буйней і афарбаваныя цямней, а светлыя плямы ў іх ярчэй, чым у сцынкаў з раўнінных месцапражыванняў на поўдні арэала.
Распаўсюджванне Вузкаарэальны від. Сустракаецца на паўднёвым-усходзе Аўстраліі, у паўночнай частцы Тасманіі і на некаторых прылеглых астравах у Басавым праліве.
Лад жыцця На поўначы арэала гэты сцынк жыве пераважна ў горных раёнах. На поўдні (у Тасманіі і штаце Вікторыя) можа сустракацца і на раўнінах аж да ўзбярэжжа. Жыве на камяністых паўпустынях, сярод рэдкай хмызняковай расліннасці.
Харчаванне Харчуецца пераважна расліннай ежай: лісцем, кветкамі і пладамі. Можа паляваць на бесхрыбтовых (напрыклад, слімакоў і смаўжоў) і дробных пазваночных (грызуноў).
Размнажэнне Як і ўсе віды роду Tiliqua, від жывародны. У Тасманіі гэты сцынк з'яўляецца пасля зімоўкі ў канцы верасня. Спарванне адбываецца ў кастрычніку. У сакавіку—красавіку самкі нараджаюць да 8 дзіцянятаў.
Палеанталогія Выкапні астанкі Tiliqua nigrolutea былі знойдзены ў плейстацэнавых адкладах месцазнаходжання Наракорт на паўднёва-усходзе Аўстраліі.
Ахоўны статус У сувязі з разбурэннем месцапражыванняў колькасць гэтага вузкаарэальнага віду месцамі скарачаецца.
Спасылкі Blue-tongued Lizards in New South Wales Edwards A. & Jones S. M. Mating behaviour in the blotched blue-tongued lizard, Tiliqua nigrolutea, in captivity. Hancock L. J. & Thompson M. B. Distributional limits of Eastern Blue-tongue Lizards Tiliqua scincoides, Blotched Blue-tongue Lizards T. nigrolutea and Shingleback Lizards T. rugosa (Gray) in New south Wales.
Катэгорыя:Паўзуны Аўстраліі Катэгорыя:Сцынкавыя