Мячэць Укба (جامع عقبة) таксама вядомая як Вялікая мячэць Кайруана (جامع القيروان الأكبر) — адна з найбуйнейшых мячэцяў у Тунісе, размешчаная ў горадзе Кайруане. Будучы гістарычна першай сталіца мусульманскага Магрыба, Кайруан лічыцца духоўным і рэлігійным цэнтрам ТунісаLinda Kay Davidson et David Martin Gitlitz, Pilgrimage from the Ganges to Graceland : an encyclopedia, vol. і часам — чацвёртым святым горадам ісламуRay Harris et Khalid Koser, Continuity and change in the Tunisian sahel, éd.Célébration de Kairouan, capitale de la culture islamique pour 2009 (Afribone). З'яўляючыся свайго роду сімвалічным будынкам горада, Вялікая мячэць лічыцца найстарэйшай святыняй і самай важнай мячэццю мусульманскага ЗахадуClifford Edmund Bosworth, Historic cities of the Islamic world, ed.Jean-Claude Garcin, Grandes villes méditerranéennes du monde musulman médiéval, éd. École française de Rome, Rome, 2000, p. 81. Занесеная з 13 сакавіка 1912 года ў спіс ахоўных гістарычных помнікаў у ТунісеMonuments historiques et archéologiques classés et protégés en Tunisie (Institut national du patrimoine) Myriam Bacha, " La construction patrimoniale tunisienne à travers la législation et le journal officiel, 1881—2003 : de la complexité des rapports entre le politique et le scientifique ", L'Année du Maghreb, n°4, 2008, pp. 99-122, у 1988 годзе яна, як і ўвесь горад Кайруан, была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАSite de Kairouan (Patrimoine mondial de l'Unesco).
Будаўніцтва Пабудаваная арабскім ваеначальнікам Укбай ібн Нафі прыкладна ў 670 годзе н. э. (50 годзе па ісламскім календары) падчас будаўніцтва горада КайруанJean-Pierre Caillet, L'art du Moyen Âge : Occident, Byzance, Islam, éd.. Мячэць займае плошчу ў 9000 квадратных метраў і з'яўляецца адным з самых старажытных месцаў набажэнства ў ісламскім свецеNéji Djelloul, Kairouan : la Grande Mosquée, éd.; таксама яна стала правобразам для ўсіх пазнейшых па часе будаўніцтва мячэцяў у МагрыбеGreat Mosque of Kairouan (discoverislamicart.org) . Вялікая мячэць у Кайруане лічыцца адным з самых уражлівых і найбуйнейшых помнікаў ісламскай архітэктуры ў Паўночнай Афрыцы|| Géotunis 2009 :: Kairouan || , яе перыметр складае амаль 405 метраў. Гэта велізарная прастора ўключае гіпастыльную малельную залу, велізарны мармуровы брукаваны двор і масіўны квадратны мінарэт. Акрамя свайго рэлігійнага значэнняGreat Mosque of Kairouan — Kairouan, Tunisia, мячэць Укба лічыцца адным з шэдэўраў як ісламскай архітэктуры, як і ўсяго ісламскага мастацтва ў цэлымKairouan — UNESCO World Heritage CentreKairouan 499The Great Mosque (kairouan-cci2009.nat.tn). Мячэць фігуруе ў многіх кнігах і навучальных дапаможніках па ісламскім мастацтвеJacques Vérité, Conservation de la Grande Mosquée de Kairouan, éd..
Гісторыя
Акрамя сваёй мастацкай і архітэктурнай значнасці, Вялікая мячэць у Кайруане згуляла, на думку туніскага ўніверсітэцкага выкладчыка і гісторыка ісламу Мухамеда Тальбі, «галоўную ролю ў ісламізацыі ўсяго мусульманскага Захаду, у тым ліку Іспаніі, і распаўсюджванні малікіцтва»Mohamed Talbi, L'Islam n'est pas voile, il est culte, éd..
Падчас праўлення дынастыі Аглабідаў (IX стагоддзе) мячэць атрымала свой захаваны дагэтуль статус дзякуючы значным работам, якія праводзіліся ў ёйM'hamed Hassine Fantar, De Carthage à Kairouan: 2000 ans d'art et d'histoire en Tunisie, éd.. Слава мячэці Укбы і іншых святынь у Кайруане дапамагалі гораду развівацца і павялічваць насельніцтва больш і больш. Універсітэт, які складаўся з навукоўцаў, якія выкладалі ў мячэці, стаў цэнтрам адукацыі як у ісламскай думцы, так і ў свецкіх навукахWilfrid Knapp et Nevill Barbour, North West Africa : a political and economic survey, Editions Oxford University Press, Oxford, 1977, page 404Kairouan Capital of Political Power and Learning in the Ifriqiya (MuslimHeritage.com) . Яго ролю можна параўнаць з Парыжскім універсітэтам у Сярэднія вякі. З заняпадам горада Кайруана, пачынаючы з сярэдзіны XI стагоддзя цэнтр інтэлектуальнай думкі перамясціўся ў універсітэт Эз-Зітуна ў ТунісеMahmud Abd al-Mawla, L'université zaytounienne et la société tunisienne, éditions Maison Tiers-Monde, Tunis, 1984, page 33.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:Мячэці Туніса Катэгорыя:Ісламская архітэктура