Кіргізскі хрыбет (, ) — горны хрыбет, які абмяжоўвае з поўдня Чуйскую даліну і пустыню Майынкум. Даўжыня хрыбта 375 км. Распасціраецца з усходу на захад ад Баомскай цясніны да горада Тараз. Найбольшая вышыня — 4875 м (пік Заходні Аламедын).
Складзены пераважна асадкавымі і метамарфічнымі пародамі, парфірытамі, гранітамі. Паўночны схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўднёвы. На схілах да вышыні 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. З вышыні 3700 м — снежнікі і ледавікі (агульная плошча абляднення 223 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Горы Кыргызстана Катэгорыя:Горныя хрыбты