Яўген Германавіч Пятро́ў (, Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць, БССР — ) — беларускі вучоны ў галіне экалагічнай фітацэналогіі. Доктар біялагічных навук (1983), прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага батанічнага таварыства, член экспертнага савета.
Біяграфія Нарадзіўся 19 сакавіка 1939 года ў горадзе Буда-Кашалёва.
У 1957 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, а ў 1962 г. — Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1971 года на старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. З 1994 года прафесар кафедры лесаводства Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Памёр 27 жніўня 2001 года.
Навуковая дзейнасць Займаўся вывучэннем ролі воднага фактара пры фарміраванні расліннасці лясоў, эколага-біялагічных фітацэнозаў на глебах грунтавога і атмасфернага ўвільгатнення.
Сярод апублікаваных прац: Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. — Мн. 1978. (разам з Л. П. Смаляком) Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах с атмосферныи увлажнением. — Мн., 1983.
Літаратура — С. 170. — С. 325.
Спасылкі Петров Евгений Германович // База данных «Знаменитые люди Гомельщины» Гісторыя Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Путь от школы до колледжа
Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Выпускнікі Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Члены Беларускага батанічнага таварыства Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Члены КПСС