Васіль Парфянкоў (, Мінск — , паблізу Лысычанска, Украіна) — беларускі грамадскі актывіст, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны.
Біяграфія
Раннія гады. Пачатак палітычнай дзейнасці Нарадзіўся 30 жніўня 1983 года ў Мінску, скончыў 9 класаў мінскай школы № 163, працаваў аўтаслесарам у мінскім аўтапарку № 7За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (C.39)..
Быў актывістам незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў у 2002 годзе, калі мінскія ўлады мелі планы зруйнаваць крыжы-помнікі ахвярам сталінізму дзеля пашырэння МКАД. Падчас абароны Курапатаў, калі невядомыя падпалілі намёт абаронцаў, Васіль выратаваў ад пажару двух чалавек.
Браў удзел у акцыях пратэсту разам з «Маладым Фронтам» і «Зубрам». Затрымліваўся міліцыяй і адбываў адміністрацыйныя тэрміны ў ізалятары на Акрэсціна за грамадскую актыўнасць.
Падчас выбараў 2010 года актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева, збіраў подпісы за яго, праводзіў агітацыю. Удзельнік Плошчы-2010.
Пераслед пасля выбараў 2010 года Затрыманы ў Мінску 4 студзеня 2011 года па падазрэнні ў дачыненні да «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года. Праз трое сутак апынуўся ў мінскім СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага як удзельнік крымінальнай справы па арт. 293. 17 лютага 2011 года суд Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года пакараў Парфянкова 4 гадамі калоніі строгага рэжыму. 22 сакавіка 2011 года службовыя асобы ў справе Парфянкова: Вольга Комар, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска, і Антон Загароўскі, пракурор, — былі ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Адбываў пакаранне ў калоніі г. Оршы.
Напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. У прашэнні ён не прызнаў сябе вінаватым, абмежаваўся просьбай выпусціць яго. 11 жніўня 2011 года памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.
29 мая 2012 года Васіля Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў калоніі за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду. Падставай для гэтага стаў яго ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова. 9 жніўня быў узяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў калонію ў Баранавічах. Вызвалены 9 лютага 2013 года. Узяты пад прэвентыўны нагляд міліцыіПАРУШЭННЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ Ў 2013 ГОДЗЕ на паўгода.
12 ліпеня 2013 года Парфянкову ў чарговы раз было прад’яўленае новае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу РБ — парушэнне умоў прэвентыўнага нагляду. Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося. 21 верасня 2013 года, пасля адбыцця 5-суткавага адміністрацыйнага арышту, да якога Васіль Парфянкоў быў прысуджаны «завочна», яго даставілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у , адкуль накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Светлагорску на 12 месяцаў для прымусовага лячэння ад алкагалізму.
5 снежня 2013 года суд Першамайскага раёна Мінска (суддзя — Леанід Яроменка) асудзіў Парфянкова за парушэнне правіл прэвентыўнага нагляду да 1 года пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Папярэдне на суд Парфянкоў быў дастаўлены пад канвоем са Светлагорска ў МінскПрызначаная дата суду над Васілём Парфянковым. Адбываў пакаранне ў ПК-9 у Горках. Большую частку зняволення правёў у памяшканні камернага тыпу і штрафным ізалятары — агулам 267 дзёнВасіль Парфянкоў: Не страшна калі ты адзін, страшна, калі ты нуль. На ўвесь час зняволення Парфянкоў быў пазбаўлены спатканняў і перадач ад сваякоў. Быў вызвалены 5 снежня 2014 года
Украіна 19 снежня 2014 года Васіль Парфянкоў разам з сям’ёй (жонкай і 11-месячным сынам) з’ехаў ва Украіну. Там запісаўся ў добраахвотны батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. У верасні 2015 года добраахвотнік Васіль Парфянкоў быў паранены ў баявым сутыкненні пад вёскай Пяскі недалёка ад Данецка. У лютым 2016 года Тактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова франтавіком.
У 2022 годзе падчас уварвання Расіі ва Украіну зноў ваяваў на баку Украіны. Уступіў у батальён «Волат» палка Каліноўскага. Імаверна загінуў 26 чэрвеня ў баях пад Лысычанскам.
Узнагароды Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека Хартыі’97 за 2014 год.
24 лістапада 2022 года Парфянкоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гл. таксама Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну
Літаратура За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (C.39). Тамковіч, А. Л. Жыццё пасля кратаў. — 2013. — 294 с. — С.5-14. ISBN УДК 827 ББК 84.
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Полк Каліноўскага