Плошча Свабоды () — плошча ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Мае форму трохвугольніка, абмежавана вуліцамі Гогаля і Будзённага.

Гісторыя Пачала фарміравацца ў першай палове XIX стагоддзя. Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі. У часы Расійскай імперыі плошча з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам горада. Першапачаткова называлася Думскай плошчай, пазней Ратушнай плошчай.

У 1913 г. тут размяшчаліся гарадскія дума і ўправа, ратуша, публічная бібліятэка-чытальня імя М. Гогаля, булачныя, таварыства абароны жывёлы, працавалі суддзя і агент страхавога таварыства.

У часы Польскай Рэспублікі — плошча Пілсудскага, названая так у гонар польскага дзяржаўнага дзеяча Юзафа Пілсудскага. Цяперашнюю назву плошча атрымала ў 1939 годзе. У часы нямецкай акупацыі насіла назу Маршалплац ().

На плошчы ў 1965 г. устаноўлены помнік у гонар войскаў 1-га Беларускага фронту, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Забудова № 1 (вул. Гогаля, 41) — № 3 — № 4 — № 6 — № 7 — № 8 — № 9 — № 11 —  — № 12 — № 13 — № 14 — № 16 — № 18 —

Сквер

Азеляненне плошчы Свабоды ўключае пасадкі каштанаў, таполяў, клёнаў, ліп, дубоў.

Славутасці Помнік Вызвалення.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Плошчы Брэста Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста