Няжа́тка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ізва (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 км Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 25 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Макрэц, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз лясныя ўрочышчы, упадае ў Ізву ва ўрочышчы Раглічэвічы за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Багданка.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана