Куры́льскае () — возера ў Камчацкім краі Расіі, на поўдні паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага заказніка федэральнага значэння «Паўднёва-Камчацкі». Другое па велічыні сярод прэснаводных азёраў Камчаткі пасля КраноцкагаОзеро Курильское // Сайт ФГБУ «Кроноцкий государственный заповедник» .
Плошча паверхні возера 77,1 км². Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 8 км. Найбольшая глыбіня 316 м, сярэдняя — 195 м. Аб'ём вады ў возеры 14,6 км³. Плошча вадазбору 392 км². Возера знаходзіцца ў кальдэрным паніжэнні паміж вулканамі Ічынская Сопка і Камбальная Сопка на вышыні 104 м над узроўнем мора. На возеры маюцца складзеныя з лавы астравы Чаячы, Нізкі, Сэрца Алаіда і архіпелаг Саманг. Каля паўночнага берага возера знаходзіцца дзеючы стратавулкан Ільінскі, каля заходняга берага — хрыбет Дзікі Грэбень. Каля возера маюцца геатэрмальныя крыніцы.
У возера ўпадаюць 37Измайлова А. В. Курильское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» невялікіх рэк і ручаёў. Сярод іх — Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк. Выцякае рака Азёрная (басейн Ахоцкага мора). Возера Курыльскае з'яўляецца месцам нерасту буйнейшага ў Еўразіі статка неркі.
Літаратура
Спасылкі Озеро Курильское // Государственный водный реестр РФ Озеро Курильское // Сайт ФГБУ «Кроноцкий государственный заповедник» Измайлова А. В. Курильское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Геаграфія Камчацкага края Катэгорыя:Кратарныя азёры