Reido — беларускі англійскамоўны метал-гурт, які выконвае музыку ў жанры эксперыментальнага doom metal.
Гісторыя Праект Reido заснаваны ў 2002 годзе ў Мінску, стваральнікі, яны ж пастаянныя ўдзельнікі — Аляксандр Качар і Антон Мацвееў.
8 мая 2006 года выйшаў першы поўнафарматны альбом гурта «F:\all» на лэйбле Solitude ProductionsREIDO: угроза анабиоза для дум-метал / Музыкальная газета. Паводле стылю ён уяўляе сабой змрочную, цягучую мадэль funeral doom death metal з элементамі industrial.
Кастрычнік 2006 — Reido прадставілі сінгл «Detect Memory», які распаўсюдзіўся вольна праз Інтэрнэт. Адзіная песня сінгла ўжо паказвала змены, якія пачалі праяўляцца ў стылістыцы гурта.
11 лістапада 2011 года выйшаў другі па ліку поўнафарматны альбом «Minus Eleven» (ці «-11») на расійскім лэйбле Slow Burn Records. Стыль кардынальна змяніўся, музыка стала больш цяжкай, манатоннай і ў той жа час больш складанай тэхнічна. Цяпер гэта можна было б акрэсліць як полірытмічны sludge doom.
Пад канец 2016 года музыкі абвясцілі аб падрыхтоўцы да выхаду трэцяга альбома і прэзентавалі грамадскасці першы трэк «Deathwave».Суполка гурта Укантакце
Трэці альбом гурта атрымаў назву «Anātman». Альбом убачыў свет 18 кастрычніка 2019 года на брытанскім лэйбле Aesthetic Death.
Гурт традыцыйна запісваецца самастойна ў хатняй студыі Антона Мацвеева (Blastwave Records).
Удзельнікі Аляксандр Качар — гітара, спеў Антон Мацвееў — бас-гітара, гукарэжысура
Дыскаграфія
Альбомы і EP F:\all (2006) Detect Memory (сінгл, 2006) Minus Eleven (2011) Anātman (2019) Кліпы «Zero Level Activity» (2006)
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm Гурт на doom-metal.com Гурт на Metal-archives Інтэрв'ю з Reido на Metallibrary
Катэгорыя:Дум-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе