Робсан () — найвышэйшы пункт грады Скалістых гор; таксама з’яўляецца і найвышэйшым пунктам Канадскіх скалістых гор. Размешчана на тэрыторыі Правінцыйнага парка гары Робсан у Брытанскай Калумбіі. Гара Робсан вылучаецца вертыкальнай будовай рэльефу. Адлегласць ад возера Берг да вяршыні — 2300 м. Паўночны схіл моцна заснежаны. Таўшчыня ледавіковага покрыва складае 800 метраў ад вяршыні да ледавіка Берг. Вышыня паўднёвага схілу дасягае 3000 метраў ад падножжа да вяршыні.

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Брытанскай Калумбіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Канады