Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.

Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)

Значныя прадстаўнікі thumb|Уладанні Генрыха Барадатага Сыны Уладзіслава II Выгнанніка не ўмешваліся ў барацьбу за польскую карону, але пры ўнуках сітуацыя змянілася. Пасля смерці Казіміра I яго стрыечны брат Генрых Барадаты падпарадкаваў сабе не толькі Ніжнюю, але і Верхнюю Сілезію. Генрых I Барадаты ў 1227 годзе дапамагаў главе Польшчы Лешаку Беламу ваяваць у Памор'і. Пазней выступаючы ў якасці апекуна Баляслава Сарамлівага ўмешваўся ў польскія канфлікты. Яму ўдалося, падпарадкаваўшы Кракаў і частку Сандамірскай зямлі, стаць у 1232 годзе вярхоўным князем Польшчы. У 1234 годзе яму ўдалося адабраць ва Уладзіслава Адоніча Вялікую Польшчу. Не маючы тытула караля Генрых I Барадаты кіраваў паловай польскіх зямель, якія ў 1238 годзе ён завяшчаў сыну Генрыху II Набожнаму. thumb|Уладанні Баляслава Рагаткі (аранжавае) у 1241 годзе Генрых II паспрабаваў умацаваць сваю ўладу: ваяваў з Барнімам III, з брандэнбургскімі маркграфамі, падтрымліваў Папу ў канфлікце з імператарам Фрыдрыхам II. У 1241 годзе ў Польшчу ўварваліся манголы. 9 красавіка 1241 года ў бітве з манголамі пры Лягніцы загінуў Генрых II. Яго гібель нанесла сур'ёзны ўдар па дзяржаве.

Баляслаў II Лысы (Рагатка) не змог захаваць уладанні бацькі і дзеда. Ужо ў 1241 годзе ён быў выгнаны з Кракава Конрадам I Мазавецкім, у 1247 годзе з Вялікай Польшчы сынамі Уладзіслава Адоніча Пшамыславам і Баляславам. У самай Сілезіі ён дзяліў уладу са сваімі братамі, а потым і з сынамі. Падзелы суправаджаліся канфліктамі і сутыкненнямі, у якія ўмешваліся суседзі. thumb|Уладанні Баляслава Рагаткі (пурпурны) і Генрыха IV Пробуса (светла-карычневы) у 1278 годзе Пляменнік Баляслава Рагаткі Генрых IV Пробус паспрабаваў аб'яднаць Сілезію. Ён змог падпарадкаваць палову сілезскіх зямель. У 1278 годзе яго спроба пашырыць сваю ўладу на Чэхію, стаўшы яе рэгентам скончылася няўдачай. А ў 1288 годзе стаў каралём Польшчы. Пасля яго смерці ў 1290 годзе кіраўніком Польшчы стаў Пшамыслаў велікапольскі, а сілезскія ўладанні былі падзелены. Сілезскія князі, якія асцерагаліся Пшамыслава, які імкнуўся аб'яднаць Польшчу, шукалі яму процівагу. Усё гэта прывяло да паслаблення сувязяў з Польшчай і да ўзмацнення сувязяў з Чэхіяй, асабліва пасля таго як у 1305 годзе князем Польшчы стаў Вацлаў II. Але з прычыны таго, што сама Чэхія падверглася германізацыі, гэта паўплывала і на Сілезію. Гэта стала адной з прычын, чаму пасля згасання дынастый Пястаў, Анжу і Ягелонаў Сілезскія Пясты не разглядаліся як кандыдаты на польскі трон.

Уладзіслаў II Выгнаннік, князь Польшчы Генрых I Барадаты, князь Польшчы Генрых II Набожны, князь Польшчы Баляслаў II Лысы (Рагатка), князь Польшчы Генрых IV Пробус, князь Польшчы Уладзіслаў Сілезска-Лягніцкі, архібіскуп зальцбургскі 1265—1270

Радаводнае дрэва сілезскіх Пястаў Уладзіслаў II Выгнаннік (1105 — 30 мая 1159), князь (прынцэпс) польскі ў 1138—1146 гады, князь кракаўскі, сандамірскі, усходняй часткі Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і вярхоўны князь Памор'я. Муж з 1125/1127 Агнесы Бабенберг, дачкі Леапольда III, маркграфа Аўстрыйскага Баляслаў I Высокі (каля 1127—1201), сын Уладзіслава II Выгнанніка. Князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь Глогава. Пра нашчадкаў гл. ніжэй Рыкса (1130/1140 — 1185), жонка 1) у 1152—1157 Альфонса VII караля Кастыліі і Леона, 2) у 1162—1166 Раймунда Берэнгера II (III), графа Праванскага 3) графа Альбрэхта II фон Эверштэйна Мешка I Крываногі (1132/1146 — 1211), сын Уладзіслава II Выгнанніка князь Рацібужа, у 1177 годзе атрымаў Бытам і Асвенцім, з 1201 князь апольскі. Пра нашчадкаў гл. ніжэй Конрад Танканогі (1146/1157 — 1180/90), сын Уладзіслава II Выгнанніка. У 1177 годзе атрымаў княства Глогаў Альберт (пам. пасля 1168/1178)

Нашчадкі Баляслава I Высокага Баляслаў I Высокі ( — 1201), князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь глагоўскі. Муж 1) Звеніславы-Анастасіі Усеваладаўны (пам. 1153/1163), дачкі Усевалада Ольгавіча, вялікага князя кіеўскага 2) Крысціны (пам. 21 лютага 1204/1208) Яраслаў Апольскі (пасля 1142 — 22 сакавіка 1201), князь апольскі з 1180, біскуп урацлаўскі з 1198 Вольга (каля 1155/1160 — 27 чэрвеня 1175/1180), дачка Баляслава I Высокага Баляслаў (каля 1157/1163 — 18 ліпеня 1175/1181), сын Баляслава I Высокага Конрад (каля 1158/1168 — 5 ліпеня 1175/1190), сын Баляслава I Высокага Ян (каля 1161/1169 — 10 сакавіка да 1174), сын Баляслава I Высокага Генрых I Барадаты ( — 1238), сын Баляслава I Высокага, князь кракаўскі ў 1232—1238. князь сілезскі (урацлаўскі) у 1201—1238, велікапольскі ў 1234—1238, апольскі 1201—1202, калішскі 1206—1207, 1234 і рацібужскі. Муж з 1188/1192 Ядвігі Меранскай, дачкі Бертольда IV Харутанскага Баляслаў (1190/1194 — 1206/1208), сын Генрыха I Барадатага Генрых II Набожны († 1241), сын Генрыха I Барадатага Гертруда (1218/1220 — 1244/1247), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Баляслава I Мазавецкага Баляслаў II Лысы (Рагатка)часам называюць Прыдуркаватым (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь кракаўскі ў 1241, князь урацлаўскі ў 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247, князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбара II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг Генрых V Пузаты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь лягніцкі ў 1278—1296 і ўрацлаўскі ў 1291—1296. Таксама быў князем сцінаўскім у 1290, аясніцкім у 1290—1294, намыслоўскі ў 1290—1294, свідніцкі і зямбіцкі ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі) Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1278—1301, свідніцкі ў 1291—1301. Таксама быў князем львавецкім у 1278—1281 і 1286—1301 і зямбіцкім у 1291—1301 гадах. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281 Конрад (памёр дзіцем) Катажына (пасля 1270) Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) Канстанцыя (1221/1227 — 1253/1257), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Казіміра Куяўскага Мешка (1223/1227-1241/1242), сын Генрыха II Набожнага. Князь любушскі Генрых III Белы (1222/1230 — 1266), сын Генрыха II Набожнага. З 1248 года князь урацлаўскі. Муж 1) з 1252 Юдыты (1226—1257/1265), дачкі Конрада I, князя мазавецкага 2)да 1266 Агнесы, дачкі Альбрэхта I Саксонскага Ядвіга (1252/1256 — 1300), дачка Генрыха III Белага. Жонка 1)з 1271/1272 Генрыха цюрынгскага 2) з 1283 года Атона I Тоўстага, князя ангальт-ашэрслебенскага Генрых IV Пробус (1257/1258 — 1290), сын Генрыха III Белага князь урацлаўскі з 1270 года, кракаўскі з 1288 года. Муж 1) у 1277/1280-1286/1287 гады «Канстанцыі»у Міраслава Марака, у іншых безназоўная, дачка Уладзіслава I князя апольскага 2) з 1287/1288 года Мацільда, дачка Атона V Брандэнбургскага Лізавета (1224/1232 — 1265), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Пшамыслава I князя калішскага і пазнаньскага Конрад I (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261-1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа майсенскага ў Ландсбергу. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй Уладзіслаў Сілезска-Лягніцкі (1237—1270), сын Генрыха II Набожнага. Архібіскуп зальцбургскі 1265—1270 Агнеса (1230/1236 — 1277), дачка Генрыха II Набожнага. Ядвіга (1238/1241 — 1318), дачка Генрыха II Набожнага. Конрад Кучаравы (1191/1198 — 1213), сын Генрыха I Барадатага Гертруда (каля 1200 — каля 1267), дачка Генрыха I Барадатага Адэльгейда (Звыслава) (пасля 1165 — 29 сакавіка пасля 1213)дачка Баляслава I Высокага. Жонка з каля 1177/1182 Дыпольда II Мараўскага (пам. 21 лістапада 1190) Уладзіслаў (пасля 1180 — 4 чэрвеня да 1199), сын Баляслава I Высокага

Нашчадкі Баляслава Лысага-Рагаткі Баляслаў II Лысы (Рагатка) (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь Польшчы ў 1241, князь урацлаўскі 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247 князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбіра II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы дачкі Баляслава Набожнага князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі) Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) яворскі 1278—1301 свідніцкі 1291—1301. Таксама быў князем сілезскім у Львоўку ў 1278—1281 і 1286—1301 і Зембіцы ў 1291—1301 гады. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281 Конрад (памёр дзіцем) Катажына (после1270) Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі)

Нашчадкі Генрыха V Пузатага (Тоўстага) Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 года Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага. Ядвіга (1277/1282 — 1343/1347) жонка Атона, сына Атона V Брандэнбургскага. Яўфімія (1278/1283 — 1347), жонка Атона II (III) графа гарыцкага і цірольскага, герцага карынтыйскага Ганна (1284—1343) абатыса Эльжбета (1280/1290 — 1357/1358) абатыса Алена (1285/1293 — пасля 1299) манашка Баляслаў III Марнатравец (1291—1352), князь урацлаўскі, лягніцкі і бжэгскі. Муж 1) з 1308/1310 Малгажаты, дачкі Вацлава II караля Чэхіі і Польшчы 2) з 1326 года Катажына, дачкі Младана II бана Босніі Вацлаў I (1310/1318 — 1364), князь лягніцкі з 1352. Муж Ганны, дачкі Казіміра I Сілезска-Цешынскага Рупрэхт I (1340/1347 — 1409), князь лягніцкі Муж Ядвігі, дачкі Генрыха V Жалезнага сілезска-жаганьскага Барбара (1372/1384 — 1436) жонка Рудольфа III Саксонска-Вітэнбергскага Агнешка (да 1385—1411) манашка Вацлаў II (1348—1419), князь лягніцкі з 1409, біскуп урацлаўскі з 1382 Баляслаў IV Лягніцкі (1349/1352 — 1394) манах Ядвіга (1351/1357- 1409), жонка Генрыха VI Старэйшага сілезска-жаганьскага Генрых VII (ок 1355—1398), біскуп Куяўскі Людвіг I (1313—1398), герцаг Брыг. Муж з 1341/1345 Агнешкі, дачкі Генрыка IV Дакладнага, сілезска-жаганьскага Маргарыта (1342/1343 — 1386), жонка з 1353 Альбрэхта I ніжнебаварскага Генрых VIII (1343/1345 — 1399), герцаг Любена і Брыга. Муж 1)да 1369 Алена дачкі Атона V, графа Орламюндэ 2) з 1379 Малгажаты дачкі Земавіта III (IV) мазавецкага