Андрэ Дэрэн (; , Шату-сюр-Сен — , Гарш) — французскі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар, скульптар, кераміст.

Біяграфія Вучыўся ў Э. Кар’ера (1898—1899) і ў Акадэміі Жуліяна (1904) у Парыжы. Станаўленне мастака прайшло пад уплывам яго сябра Марыса дэ Вламінка і пазней — Анры Маціса, якія аказалі на яго вялікі ўплыў. Пасля службы ў войску (1900—1904) мастак на два гады (1905—1906) з’ехаў у Вялікабрытанію, дзе стварыў віды Гайд-парку і набярэжных Тэмзы. Гэтыя пейзажы, выкананыя ў духу фавізму, прасякнуты імкненнем перадаць напружанасць жыцця прыроды; іх дэкаратыўны эфект заснаваны на гранічна інтэнсіўным гучанні буйных плям чыстых кантрасных колераў («Лонданская гавань», 1906, Галерэя Тэйт, Лондан). Карціны Дэрэна адразу ж прыцягнулі ўвагу публікі на восеньскім Салоне 1905 года.

Каля 1908 года стыль Дэрэна змяняецца пад уплывам П. Сезана і ранняга кубізму; яго карцінам ўласцівыя рацыяналістычная выразнасць кампазіцый, геаметрычная спрошчанасць і важкасць формаў.

Катэгорыя:Графікі Францыі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Францыі Катэгорыя:Фавізм Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах