Павой агарожны (Calystegia sepium) — від шматгадовых травяністых раслін роду сямейства .
Назва
Павой агарожны, павітухаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, бярозка, уюнок Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы да 2-3 м даўжынёй, слабыя, кучаравыя, голыя. Лісце голае, чарашковае, шырокае, трохкутнае або трохкутна-яйкападобнае, ля аснавання сэрцападобнае або сэрцападобна-стрэлападобнае, завостранае або вострае.
Кветканосы даўжэй лісця; прыкветкі ланцэтныя, яйкападобныя або шырокаяйкападобныя, ля аснавання сэрцападобныя, на верхавіне вострыя, радзей тупыя або круглявыя, 1,5—2,5(3) см даўжынёй. Чашалісцікі некалькі карацей прыкветкаў, яйкападобныя або яйкападобна-ланцэтныя, вострыя. Вяночак (3,5)4-6 см даўжынёй, белы або светла-ружовы. Тычынкі значна карацей вяночка; ніткі іх у ніжняй частцы пашыраны і пасаджаны сасочкападобнымі валасінкамі.
Плод — каробачка, каля 1 см даўжынёй, круглявая, з кароткім вострым канцом.
Сінаніміка Aniseia arifolia Meisn. Calystegia dahurica (Herb.) G.Don Calystegia rosea Phil. Convolvulus americanus (Sims) Greene Convolvulus binghamiae Greene Convolvulus dahuricus Herb. Convolvulus sepium L.basionym Convolvulus limnophilus Greene Volvulus sepium (L.) Junger
Літаратура
Спасылкі (Праверана 15 сакавіка 2012)
Катэгорыя:Бярозкавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе