Рэзеда (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.
Апісанне Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.
Арэал Вядома каля 60 відаў (31 від), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя і , а таксама інтрадукаваная .
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від:
Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.
Значэнне і выкарыстанне Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Рэзедовыя