Трасця́нка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лешчанка (басейн Нёмана). Даўжыня 5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на захад ад аграгарадка Уселюб, упадае ў Лешчанку на паўднёвы захад ад вёскі Лешчанка. Рэчышча на працягу 3 км (ад вёскі Трасцянка да вусця) каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна